На чтение: 0.1 mintue
У вераснёвы парад святаў уваходзіць і Дзень бібліятэк, які ў нашай краіне святкуюць 15 верасня з 2001 года. Напярэдадні прафесійнага свята, 9 верасня, у рэчыцкай цэнтральнай бібліятэцы прайшло ўшанаванне лепшых працаўнікоў бібліятэк раёна. Святкаванне суправаджалася прэзентацыямі працы лепшых устаноў і іх работнікаў, а таксама песнямі, жартамі, гульнямі. Не абыйшлося і без падарункаў.
Сёння ў склад Рэчыцкай раённай цэнтралізаванай сістэмы ўваходзіць 43 бібліятэкі. Дзейнасць якіх накіравана на якаснае абслугоўванне наведвальнікаў, пошук і ўкараненне сучасных форм работы і відаў паслуг, у тым ліку платных, развіццё інфармацыйных рэсурсаў.
/div>

На першы погляд, бібліятэкары – гэта спакойныя дамы, гатовыя падказаць і накіраваць, аднак, як аказалася, за гэтым відавочным спакоем утойваюцца бясконцы крэатыў, пазітыў і вялікія арганізатарскія здольнасці, якія можна бачыць як на гарадскіх мерапрыемствах, так і проста завітаўшы, напрыклад, у цэнтральную бібліятэку. Тут рэгулярна праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, выставы, створаны аматарскія аб’яднанні, якія працуюць у розных напрамках.
Захавальнікі кніг раёна штодня абслугоўваюць сотні чытачоў. Так, за мінулы год толькі цэнтральнай раённай бібліятэкай было абслужана больш за сем з паловай тысяч чытачоў. Здавалася б, для цяперашняга моманту, калі кажуць, што папулярнасць кнігі падае, лічба немаленькая. А ўсё таму, што нашы бібліятэкары сочаць за часам, рэгулярна папаўняюць кніжныя фонды навінкамі літаратуры, прапагандуюць сусветна вядомыя плыні, напрыклад, букросінг. Дарэчы, зараз фонд РЦБС складае амаль 800 тысяч кніг, і гэта без уліку шматлікіх перыядычных выданняў.
– Мы імкнемся да аўтаматызацыі, – адзначае дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Тамара Елісеева. – Зараз такім чынам праходзіць улік і ўкамплектаванне фонду, ствараецца электронны каталог на кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, вядзецца краязнаўчы каталог. Таксама магчыма, што ў горадзе могуць адкрыцца яшчэ бібліятэкі. А вось што тычыцца раёна, то тут нас чакае поўная аптымізацыя ўстаноў тыпу «бібліятэка-клуб». Сёння можна смела казаць, што бібліятэкі – гэта не толькі адукацыйныя, навуковыя, інфармацыйныя цэнтры, але і скарбніцы культуры, крыніцы ведаў і высокай духоўнасці.
Настасся Коцур