Дни, неблагоприятные для сева и посадки любой культуры, – 7, 8, 28;
рискованные дни – 19, 20, 21 (до 12.30), 29;
нельзя сажать овощи – 21 (с 12.35)–23.
Благоприятные дни
Корнеплоды (подзимние посевы) – 1, 4–6, 13, 14, 17, 18, 24–28
Посадка плодовых деревьев и ягодных кустарников – 2–6, 9, 13, 14, 17, 18, 24–28
Обрезка плодовых деревьев и кустарников – 8–10
По материалам newsgomel.by
Народныя прыкметы
4 лістапада – святкаванне Казанскага абраза Божай Маці. “Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца”.
8 лістапада – Зміцер (Змітрок, Дзмітры). На Змітра не пралі, не ткалі і ў полі не працавалі. Калі ў гэты дзень выпадзе снег, то і Вялікдзень будзе са снегам.
10 лістапада – Параскева Пятніца. Дзень забароны прадзення і ткання; заступніца жанчын і сям„і, апякунка жаночага рукадзелля.
21 лістапада – Міхайлаў дзень. Апошняе свята года. «На Міхайлу адліга – да зімовага Міколы (19 снежня) зімы не будзе».
28 лістапада – Піліпаўка. Шасцітыднёвы перадкалядны пост (да 7 студзеня). Не елі скаромнага. Не рабілі вяселляў. Калі на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры.
Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца.
Снег у пачатку лістапада – вясна будзе ранняя.
Калі да лістапада дрэвы не скінулі лісце – зіма будзе доўгай і снежнай.
Якое надвор’е ў лістападзе, такое і ў красавіку будзе.
Марозны лістапад – сцюдзёная зіма.
Сухі лістапад – да благога ўраджаю.
Камары ў лістападзе – мягкая і цёплая зіма.

