З мэтай павышэння спартыўнага майстэрства, папулярызацыі пажарна-выратавальнага спорту 23 красавіка ў Рэчыцы адбыліся спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце Рэчыцкай зоны пажаратушэння. Выявіць мацнейшых з’ехаліся ратавальнікі з Хойнікаў, Брагіна, Лоева, Калінкавічаў. Рэчыцу прадстаўлялі каманды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пажарна-выратавальнага атрада № 3. Спаборніцтвы праходзілі ў двух дысцыплінах – пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі і пад’ём у акно 4‑га паверха па штурмавой лесвіцы.
Наймацнейшымі аказаліся рэчыцкія ратавальнікі. Першае месца ў камандных спаборніцтвах занялі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а другае – пажарна-выратавальнага атрада № 3. На трэцяй ступені п’едэстала апынуліся ратавальнікі з Хойнікаў. Такім чынам у абласным чэмпіянаце Рэчыцкую зону пажаратушэння будуць прадстаўляць дзве рэчыцкія каманды.
Валерый Пажарных
Рэчыцкі РАНС




