На чте­ние: 0.8 mintue

У Дзень род­най мовы 21 люта­га ўсе выпускі «Нашых наві­наў», «Навін спор­ту» і пра­г­но­зу надвор’я на Агульнанацыянальным тэле­ба­чан­ні вый­ду­ць на бела­рус­кай мове, так­са­ма як і пра­гра­ма «Наша рані­ца», вядучы­мі якой ста­ну­ць Люцыя Герашчанка і Герман Цітоў. Акрамя таго, да Дня род­най мовы далучыц­ца сайт тэле­ка­на­ла ont.by і афі­цый­ныя акаўн­ты Агульнанацыянальнага тэле­ба­чан­ня у сацы­яль­ных сет­ках. Выпускі наві­наў на бела­рус­кай мове так­са­ма пра­гу­ча­ць у эфі­ры рады­ё­стан­цыі «Цэнтр FM».

Па сло­вах дыр­эк­та­ра дыр­эк­цыі раніш­ня­га вяш­чан­ня Таццяны Рудакоўскай, рані­ца чац­вяр­га буд­зе пры­све­ча­на тэме моў наро­даў свету.

«Пагаворым пра мовы све­ту і пра тое, як важ­на іх выву­ча­ць, параз­ва­жа­ем пра палі­г­ло­таў і пра тое, чаму адным люд­зям лёг­ка даец­ца вывуч­энне замеж­ных моваў, а іншым – скла­да­на, акра­мя таго, успом­нім пра самыя запатра­ба­ва­ныя мовы ў све­це і пра тое, як змя­ня­ла­ся «моў­ная мода» на пра­ця­гу стагоддзяў»,

уда­клад­ні­ла Таццяна Рудакоўская.

Дарэчы, «Нашы наві­ны» у гэты дзень буду­ць вес­ці Наталля Немагай, Дар’я Бягун, Дзмітрый Максімовіч, Алена Міхалоўская, «Навіны спор­ту» – Марыя Лемешава, Андрэй Бандарэнка, наві­ны надвор’я – Кацярына Алісіевіч.

Нагадаем, што для тэле­ка­на­ла гэта не новы досвед: у 2017 і 2018 гадах 21 люта­га пра­гра­ма «Наша рані­ца» выход­зі­ла цал­кам на бела­рус­кай мове. У міну­лым год­зе да Дня род­най мовы пад­клю­чы­ла­ся і інфар­ма­цый­ная служ­ба: на ёй пра­гу­чалі ўсе выпускі «Нашых наві­наў», «Навіны спор­ту», а так­са­ма пра­г­ноз надвор’я. Акрамя таго, пас­та­ян­ныя гле­да­чы Агульнанацыянальнага тэле­ба­чан­ня маглі заў­ва­жы­ць, што кож­ны месяц выпуск пра­гра­мы «Наша рані­ца» выход­зі­ць цал­кам на бела­рус­кай мове.

Источник: TVnews

Televid
Author: Televid

Нравится читать ново­сти и мате­ри­а­лы на сай­те televid.by? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссыл­ке.