На чте­ние: 0.6 mintue

У рам­ках акцыі «Адзіны дзень бяс­пе­кі» работ­нікі Рэчыцкага раён­на­га аддзе­ла па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях пра­вя­лі пра­філак­тыч­нае мера­пры­ем­ства ў сяр­эд­няй шко­ле нумар сем гора­да Рэчыцы.

Спачатку былі пра­вед­зе­ны выха­ваўчыя мера­пры­ем­ст­вы з вуч­ня­мі пер­шых – чацвер­тых кла­саў, пад час якіх юныя памоч­нікі рата­валь­нікаў у рам­ках «Роўны наву­чае роў­на­га» пра­вя­лі гуль­ні, кон­кур­сы па асно­вах бяс­пе­кі жыц­цяд­зей­на­сці, пагляд­зелі мульт­фільм «Чароўная кні­га» і атры­малі наглядна-​выяўленчую прадукцыю.

Потым у мера­пры­ем­ст­вы пры­ня­лі удзел вуч­ні стар­эй­шых кла­саў. З імі рата­валь­нікі, а так­са­ма прад­стаўнікі гор­га­зу, энер­га­на­гля­ду, Чырвонага Крыжа, Беларускага рэс­пуб­лі­кан­ска­га саю­за молад­зі і дзяр­жаў­най інспек­цыі па мала­мер­ных суд­нах пра­вя­лі квэст-​гульню «Мы – за бяс­пе­ку!» на дзе­вя­ці наву­чаль­ных пля­цоў­ках у спарт­за­ле. У квэ­с­це спа­бор­ні­чалі пяць каманд.

Пасля завяр­ш­эн­ня квэ­с­ту і ўзна­га­род­жан­ня пера­мож­цаў дып­ло­ма­мі і пры­за­мі пры­сут­ні­чаў­шых служ­баў была пра­вед­зе­на агуль­на­школь­ная эвакуацыя.

Завяршыліся мера­прем­ст­вы дэман­стра­цы­яй тэхнікі і абста­ля­ван­ня, дзе кож­ны жада­ю­чы мог адчу­ць сябе ў ролі ратавальніка.

Рэчыцкі РАНС

Televid
Author: Televid