Масленічны тыдзень падзяляецца на вузкі і шырокі перыяд, падчас якіх людзі пякуць блінцы, ладзяць гулянні і сустракаюцца з роднымі. Пра традыцыі і абрады беларускай Масленіцы чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.
Масленічны тыдзень – апошнія сем дзён перад Вялікім постам, які будзе доўжыцца 40 дзён. Скончыцца гэты тыдзень Даравальнай нядзеляй, калі вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб падыйсці да Вялікага посту з чыстым сэрцам.
У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танчылі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці. Кожны дзень Масленічнага тыдня меў сваё асаблівае значэнне.
Як нашы продкі бавілі час на Масленічным тыдні, чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.


