На чте­ние: 1.2 mintue

Хоць Хэлоўін — не ўлас­на бела­рус­кае і нават не сла­вян­скае свя­та, хто ска­заў, што мяс­цо­вым нячы­с­ці­кам заба­ра­ня­ец­ца веся­ліц­ца на Дзень усіх святых?

Хэлоўін або Самайн — языч­ніц­кае свя­та, якое сім­валі­за­ва­ла пера­ме­ну пораў года, а з прых­о­дам хры­с­ціян­ства перат­ва­ры­ла­ся ў раз­гул нечы­с­ці напяр­э­дад­ні Дня ўсіх святых.

Традыцыя пера­апра­нац­ца ў нечы­с­ць і, як бы ска­за­лі бела­ру­сы, «каля­да­ва­ць», выпро­ш­ва­ць салод­кі пача­сту­нак у сусед­зяў узнік­ла ў Амерыцы, але хут­ка была пад­хопле­на і еўра­пей­скі­мі краі­на­мі, а затым прый­ш­ла і ў Беларусь. Звычайна моладзь абірае жахлі­выя і добра вядо­мыя ўсім вобра­зы: шкіле­таў, зомбі, упы­роў і гэтак далей. Атрымліваецца, пры­нес­ці свя­та пры­неслі, а мяс­цо­вую нечы­с­ць на яго не запрасілі.

Каб нашы нячы­с­цікі, у боль­шас­ці сва­ёй не злыя і нават карыс­ныя не кры­ўд­зілі­ся, гляд­зі­це, якія вобра­зы з бела­рус­кай міфа­ло­гіі мож­на ўжы­ць пры пад­рых­тоў­цы да вясё­ла­га і жуда­с­на­га свя­та, а так­са­ма чытай­це пара­ды стыліста.

Дэманічны кот

Варгін, або Варган — дэманіч­ная істо­та, якая з’яў­ля­ец­ца ў вобра­зе ката. У наро­дзе яго назы­ва­ю­ць каша­чым кара­лём. Імя Варгін, вера­год­на, паход­зі­ць з літоўс­кай мовы — ад varginti, што зна­чы­ць «мучы­ць».

Булгакаўскі Бегемот тут можа адпа­чы­ва­ць: бела­рус­кі Варган, пра яко­га пісалі Ян Баршчэўскі і Уладзімір Караткевіч — жудас­ная істо­та, якая сваім пек­ным выгля­дам пад­ман­вае давер­лі­вых люд­зей. Так, Ян Баршчэўскі ў сваім апа­вя­дан­ні «Прыродны чараўнік і кот Варгін» сцвяр­джае, што гэты дэман сваім вар­ка­тан­нем рас­плад­зіў у гала­ве жан­чы­ны, нябы­та ў гнязд­зе, атрут­ных восаў.

Знешні выгляд Варгіна вельмі падманлівы
© Pixabay
Знешні выгляд Варгіна вель­мі падманлівы

У наро­дзе сапраў­ды існуе павер’е, што чор­ныя каты, а асаб­лі­ва сам іх цар, могу­ць сваім вар­ка­тан­нем выкліка­ць з’яў­ленне ў гала­ве чала­ве­ка роз­ных казу­рак — не толь­кі восаў, але і шэрш­няў, маты­лёў, праз якіх ён неў­за­ба­ве памрэ ў стра­ш­эн­ных паку­тах. Дапамагчы тут мог толь­кі моц­ны чараўнік, які з дапа­мо­гай пата­ем­на­га сло­ва выга­няў Варгіна і ўсю яго світу.

Парада сты­лі­ста: Кот – ён кот і ёсць. Калі ў вас нед­зе зава­ля­лі­ся каці­ныя вуш­кі, дастат­ко­ва апра­нуц­ца ў чор­нае, нама­ля­ва­ць вусы і пры­ча­пі­ць доў­гі хвост. А каб пад­кр­эс­лі­ць, што вы не звы­чай­ны кот – сябар вед­зь­мы, мож­на зра­бі­ць са сту­жак або папе­ры восаў і дапоўні­ць імі свой вобраз. Тады ў сяброў аба­вяз­ко­ва ўзнікне пытанне, і вы змо­жа­це рас­ка­за­ці ім гісто­рыю свай­го касцюма.

Не зусім Вадзяны

Баламутня не вар­та блы­та­ць з Вадзяным, таму што гэта дух хут­ч­эй гар­эз­лі­вы, чым злы, але і ад яго мож­на моц­на пацяр­пе­ць, калі не веда­ць, як выра­та­вац­ца. Жыхары бела­рус­кіх вёсак уяў­ля­лі яго ў выгляд­зе высо­ка­га пуза­та­га муж­чы­ны з зялё­ны­мі вала­са­мі і бара­дой; нех­та кажа, што твар у яго стра­ш­эн­ны, іншыя сцвяр­джа­ю­ць, што, наа­д­ва­рот, вель­мі пры­го­жы, але ўсе зга­д­жа­юц­ца, што ёсць у ім нешта неча­ла­ве­чае: ці то колер вала­соў, ці то вочы — вялікія, блакітныя.

Баламуцень крад­зе ў рыба­коў улоў і аса­бі­стыя рэчы, бала­му­ці­ць ваду, рас­пудж­вае рыбу, кру­ці­ць лод­кі ў вірах. Выратавацца ад яго мож­на, пад­зя­ліў­шы­ся ежай або ўло­вам — тады незласлі­вы дух адчэпіцца.

Баяцца яго вар­та толь­кі мала­дым пры­го­жым жан­чы­нам, бо вель­мі ён да іх ахвочы і кож­ны год шукае сябе новую «няве­сту». Але, кажу­ць, наце­шы­ў­шы­ся, дзяўчы­ну ён адпус­кае дадо­му, а ў пада­ру­нак над­зя­ляе яе магіч­ным дарам: улю­бёні­ца Баламутня ніколі не змо­жа пата­ну­ць, нават калі пойдзе тапіцца.

Парада сты­лі­ста: Баламуцень — цал­кам муж­чын­скі вобраз. Яго адмет­най рысай з’яў­ля­юц­ца доў­гія зялё­ныя вала­сы, таму вар­та набы­ць парык і наклад­ныя пасмы, каб не прый­ш­ло­ся фар­ба­ва­ць бара­ду і гала­ву зялён­кай. Парада хут­ч­эй даты­чыц­ца павод­зі­наў: гэты вобраз падыд­зе таму, хто хоча пазна­ё­міц­ца з дзяўчы­най. Размову лёг­ка пача­ць з пра­па­но­вы зра­бі­ць яе непатапляльнай.

Дачкі Вужынага Цара

Вужалкі, або Змяёўны — дач­кі вядо­ма­га па тво­рах Баршчэўскага і народ­ных падан­нях дач­кі Вужынага Цара. Вужалкі могу­ць паўста­ва­ць як у чала­вечым, так і ў змяі­ным абліч­чы, пры­чым паз­на­ць іх вель­мі про­ста: дач­кі цара любя­ць зала­тыя завуш­ні­цы, і калі перат­ва­ра­юц­ца ў вужоў, у іх заста­юц­ца жоўтыя пля­мач­кі па абодвух баках галавы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы.
© Pixabay
Жоўтыя пля­мы на гала­ве вужа — нібы завушніцы

У чала­вечым абліч­чы Вужалкі часта апі­сва­юц­ца як вель­мі пры­го­жыя, зграб­ныя дзяўчы­ны з доў­гі­мі вала­са­мі, але замест ног у іх — змяі­ны хвост. Нягледзячы на гэты факт, шмат­лікія хлоп­цы мары­лі аб тым, каб сустр­эць Вужалку, таму што лічы­ла­ся: таму, хто спа­даб­а­ец­ца ёй, яна адкрые, дзе ляжы­ць скарб.

Пакрыўдзіць нечым Вужалку — зна­чы­ць, здаб­ы­ць прак­лён на сябе і ўвесь свой род.

Парада сты­лі­ста: Гэты вобраз падыд­зе дзяўчы­нам, якія любя­ць упры­га­ж­эн­ні: сме­ла чап­ляй­це на сябе ўсё, што знойдзе­це дома, мож­на яшчэ і ў сябро­вак пазы­чы­ць. Галоўнае, каб упры­го­жан­ні былі ў адзі­най коле­ра­вай гаме — лепш зала­той — і пады­ход­зілі адно да адна­го. «Змяіны хвост» выдат­на сыміту­ю­ць легін­сы з прын­там лускі, і не забуд­зь­це­ся рас­пус­ці­ць валасы.

Жахлівая нявеста

Белая Баба — пер­са­наж, які вель­мі нага­д­вае папу­ляр­ны ў заход­няй куль­ту­ры вобраз мёрт­вай няве­сты. Завецца яна так таму, што з гала­вы да ног апра­ну­тая ў белае, а на гала­ве мае вэлюм, нібы сапраў­ды сабра­ла­ся пад вянец. Фігурай яна нага­д­вае мала­дую дзяўчы­ну, але пад вэлю­мам хавае твар старухі.

Уначы яна зня­нац­ку з’яў­ля­ец­ца перад люд­зь­мі і пужае іх сваім стра­ш­эн­ным тва­рам. У наро­дзе веры­лі, што той, хто ўба­чы­ць гэты пры­від, заручыц­ца са Смерцю — хут­ка памрэ.

Парада сты­лі­ста: Пераапрануцца ў Белую Бабу можа дзяўчы­на, якая не пабаіц­ца зра­бі­ць «узрос­та­вы» грым. Эфекта марш­чын мож­на дасяг­ну­ць з дапа­мо­гай сіліко­ны і зацям­ні­ць склад­кі ценя­мі. Не забуд­це­ся пра вэлюм — галоў­ны атры­бут прывіда.

Пажадлівы пярэварацень

Зазоўка з’яў­ля­ец­ца ў выгляд­зе пры­го­жай жан­чы­ны з доў­гі­мі вала­са­мі, якія, нібы плашч, ахутва­ю­ць яе пры­ваб­ную поста­ць. У яе мела­дыч­ны і пяш­чот­ны голас, таму, калі Зазоўка заспя­вае, мінак можа заслу­хац­ца і, нават не бача­чы яе, закахацца.

Лічыць Зазоўку злой ці не — скла­да­нае пытанне, таму што нія­кай шко­ды яна сама не робі­ць — наа­д­ва­рот, заманіў­шы ў гуш­чар муж­чы­ну, кахае яго, як нія­кая зям­ная жан­чы­на не змаг­ла бы. Але не ўся­кі вытрым­лі­вае такой лас­кі. Сваіх новых сяброў Зазоўка не ўтрым­лі­вае, але калі муж­чы­на вяр­та­ец­ца дадо­му, звы­чай­на ён ужо не можа забыц­ца на яе — так пры­го­жая чараўні­ца запа­дае ў сэр­ца. Але двой­чы Зазоўка ніко­га не пры­мае, таму шмат хто, не вытры­маў­шы яе адмо­вы, лад­зі­ць у лесе пятлю.

Лічыцца, што Зазоўка можа ператварацца ў лебедзя.
© Sputnik /​Владимир Вяткин
Лічыцца, што Зазоўка можа перат­ва­рац­ца ў лебедзя

Лічыцца, што Зазоўка можа перат­ва­рац­ца ў лебед­зя, нібы­та так яна пра­вод­зі­ць зіму на возе­ры, якое не пакры­ва­ец­ца льдом, або ляці­ць з іншы­мі лебяд­зя­мі ў вырай (і там, нап­эў­на, узга­д­ва­ец­ца ў мяс­цо­вых леген­дах як суккуб).

Парада сты­лі­ста: Міфалогія сцвяр­джае, што Зазоўцы ўво­гу­ле непа­тр­эб­нае адзенне, таму што ў яе доў­гія і пры­го­жыя вала­сы. Але ў каст­рыч­ніку ўжо занад­та халод­на для таго, каб рас­пра­нац­ца, таму падыд­зе сукен­ка даў­жы­нёю ў пад­ло­гу, а так­са­ма наклад­ныя пасмы або, зноў жа, парык. Упрыгожце вопрат­ку і вала­сы пер’ем, каб вас не пры­ня­лі за Рапунцэль.

Белы крумкач

Працягваючы тэму пту­шак, мож­на ўзга­да­ць Крыжаціка. Гэта дух, які жыве на могіл­ках, а з’явіц­ца ён там можа, калі крыж памер­ла­га быў неяк паш­код­жа­ны да памі­нак, якія рабілі на сара­ка­вы дзень пас­ля яго смерці.

Крыжацік сочы­ць за парад­кам на могіл­ках, вель­мі не любі­ць грэш­ных і п’я­ных — на іх можа наля­це­ць і нават павалі­ць у пад­рых­та­ва­ную для паха­ван­ня яму. Прычым не баіц­ца ні кры­жа, ні свя­той вады, ні маліт­вы, то бок уво­гу­ле не з’яў­ля­ец­ца злым духам.

Крумкачы часта жывуць на могілках.
© Pixabay
Крумкачы часта жыву­ць на могілках

Крыжацік можа з’явіц­ца ў выгляд­зе сіво­га крум­ка­ча з чала­вечы­мі вача­мі, які звы­чай­на сяд­зі­ць на кры­жы і сочы­ць за навед­валь­ні­ка­мі могілак.

Парада сты­лі­ста: Апрануцца Крыжацікам можа як дзяўчы­на, так і хло­пец. Каб ста­ць падоб­ным да могіл­ка­вай птуш­кі, мож­на нар­э­за­ць белую ткані­ну або папе­ру і пры­ча­пі­ць да рука­воў, каб атры­ма­ла­ся пер’е птуш­кі. Не ліш­няй буд­зе і мас­ка — доў­гая вора­на­ва дзюба.

Мёртвы стораж

Яшчэ адна істо­та, якая жыве на могіл­ках — Чаргавы. Так назы­валі апош­ня­га пакой­ніка, яко­га паха­валі на могіл­ках. Лічылася, што яго дух сце­ра­жэ пеха­ванне і аба­ра­няе вёс­ку ад смерці.

Калі ж чар­го­вае паха­ванне зда­ра­ла­ся вель­мі хут­ка пас­ля апош­няй смер­ці, гаво­ры­лі, што Чаргавы ляніў­ся і дрэн­на піль­на­ваў. Лічылася, што Чаргавы так­са­ма назірае, хто навед­вае могіл­кі і пры­бірае на іх — а калі чала­век заняд­баў памя­ць сваіх прод­каў, само­му яму на тым све­це буд­зе дрэнна.

Убачыць Чаргавога жывыя не маглі, аднак былі ўпэў­не­ныя, што ў руках ён тры­мае кій, як і сапраўд­ны стораж.

Парада сты­лі­ста: Чаргавы, па сут­на­сці, — той жа чала­век, якім быў пры жыц­ці. Не вар­та блы­та­ць яго з зомбі або пры­ві­дам, таму адпа­вед­ны грым тут не падыд­зе. Трэба ўспом­ні­ць, што хава­ю­ць чала­ве­ка звы­чай­на ў леп­шым яго адзен­ні, таму падыд­зе шыкоў­ны строй і крыху гры­му, каб выгля­да­ць трохі інфер­наль­на. І, зра­зу­ме­ла, кій, каб аба­ра­няц­ца ад шкод­нікаў, або кала­туш­ка сто­ра­жа так­са­ма буду­ць дарэчы.

Источник: Sputnik Беларусь

Televid
Author: Televid