У Беларусі намалочана 10 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Мікалай Лешык.
«Дзясяты мільён тон збожжа ўжо ёсць. Намалочана крыху больш за 9 млн т збожжа каласавых культур разам з кукурузай і звыш 900 тыс. т рапсу», — расказаў Мікалай Лешык.
На раніцу 1 лістапада збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,32 млн га, што складае 96,5 працэнта ад плана.
Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі са 151,5 тыс. га (64,4 працэнта), намалацілі 1,046 млн т пры сярэдняй ураджайнасці
Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 75,7 тыс. га, што складае 81 працэнт ад плана. Іх сабрана ўжо больш за 3,3 млн т. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 25,7 тыс. га плошчаў, або 99,1 працэнта ад запланаванага, сабрана 777,5 тыс. т. Іншая агародніна ўбрана з 5,25 тыс. га плошчаў — гэта 77,9 працэнта ад плана.