На чте­ние: 0.27 mintue

Дапытлівасць дзя­цей пра­яў­ля­ец­ца з сама­га ран­ня­га ўзрос­ту. І чым стар­эй­шае дзі­ця, тым больш яно пра­яў­ляе ціка­вас­ць да ўся­го наво­кал. Дзякуючы дапыт­лі­вас­ці новая інфар­ма­цыя засвой­ва­ец­ца ляг­ч­эй і хут­ч­эй. Аднак ёсць і іншы бок меда­ля. Цікаўнасць можа пры­вес­ці да сур’ёзных дзі­цячых траўм.

Статыстыка: 80 % траўм дзя­цей малод­ша­га ўзрос­ту — бытавыя.

Спіс „гара­чых кропак“:

Бытавыя пры­бо­ры

Увагу малень­кіх дзя­цей пры­ця­г­ва­ю­ць новыя цац­кі і незна­ё­мыя прад­ме­ты. Часам баць­кі, не задум­ва­ю­чы­ся, даю­ць у рукі мало­му рэчы, якія не прызна­ча­ныя для таго, каб з імі гуляць.

  • Абмяжуйце кан­такт дзі­ця­ці з быта­вой тэхнікай.
  • Не пакі­дай­це дзі­ця без нагля­ду ў пакоі, дзе пра­цу­ю­ць быта­вая тэхніка або элек­трыч­ныя прыборы.
  • Увесь час буд­зь­це побач з дзі­цем, не пакі­дай­це яго без нагляду.
  • Падумайце, што можа ўяў­ля­ць небяс­пе­ку ў пакоі, дзе най­больш баві­це час з дзі­цем, і пры­бяры­це гэтыя прадметы.
  • Не даз­ва­ляй­це гуля­ць дзі­ця­ці са спар­ты­ў­ны­мі снарадамі.

Атручванне

  • Прыбярыце з зоны досту­пу мало­га ўсе небяс­печ­ныя вад­кас­ці (воцат, атру­ту, рас­тва­раль­нікі і г. д.).
  • Знаходзячыся ў гас­цях, не пакі­дай­це дзі­ця без нагля­ду, не спад­зя­вай­це­ся на іншых; калі вы ўба­чы­лі, што нешта можа быць небяс­печ­ным для мало­га — пры­бяры­це ў недаступ­нае для дзі­ця­ці месца.

Апёкі

  • Не стаў­це на край ста­ла (пліты) куб­кі з гара­чай гар­ба­тай, талер­кі з супам, рон­далі і пат­эль­ні, таму што дзі­ця можа пера­кулі­ць гэта на сябе.
  • Калі вы сяд­зі­це за ста­лом і тры­ма­е­це на руках дзі­ця, буд­зь­це ўдвая асця­рож­ныя, маля­ня можа пацяг­ну­ць на сябе абрус ці сха­пі­ць тое, што зна­ход­зіц­ца ў зоне яго доступу.
  • Дзіця не павін­на зна­ход­зіц­ца бліз­ка ля вогніш­ча, калі вы адпа­чы­ва­е­це на прыродзе.
  • Трымайце дзя­цей далей ад гара­чай пліты і іншых награ­валь­ных прыбораў.
  • Адкручвайце руч­кі газа­вых пліт, каб дзе­ці не маглі ўклю­чы­ць газ.
  • Трымайце дзя­цей далей ад адкры­та­га агню, полы­мя свеч­кі, камінаў.
  • Хавайце ад дзя­цей лёг­каўз­га­раль­ныя вад­кас­ці, запал­кі, свеч­кі, запаль­ні­цы, бен­галь­скія агні і іншую пірат­эхніч­ную прадукцыю.
  • Прыбярыце з зоны досту­пу дзі­ця­ці быта­вую хімію, пар­фу­ме­рыю, касме­ты­ку, меды­ка­мен­ты, колю­чыя і рэжучыя прад­ме­ты, дроб­ныя прад­ме­ты (гузікі, саш­ч­эп­кі, манеты).

Падзенне з вок­наў, балконаў

  • Пастаўце на вок­ны спе­цы­яль­ныя заглуш­кі, каб дзі­ця не маг­ло адкры­ць акно;
  • Трымаючы дзі­ця на руках, не стаў­це яго на пада­кон­нік, не пры­ця­г­вай­це ліш­ні раз ува­гу дзі­ця­ці да акна;
  • Адсуньце прад­ме­ты мэб­лі ад вок­наў, каб дзі­ця не маг­ло ўзлез­ці на падаконнік;
  • Праветрывайце памяш­канне тады, калі адпраў­ля­е­це­ся з дзі­цем гуля­ць на вулі­цу. Вярнуўшыся дадо­му, адра­зу ж зачы­няй­це вокны.
  • Выкарыстоўвайце здым­ныя руч­кі, спе­цы­яль­ныя зам­кі, бла­ка­та­ры вок­наў, бал­кон­ных дзвярэй.

Вострыя куты

У памяш­кан­ні дзі­ця ата­чае вялікая коль­кас­ць вост­рых кутоў: ста­лы, палі­цы, тум­бач­кі, дзвер­цы. Змякчыць удар аб кут цвёр­да­га прад­ме­та дапа­мо­гу­ць спе­цы­яль­ныя пла­сты­ка­выя наклад­кі. Мацуюцца яны двух­ба­ко­вым скот­чам, зруч­ныя ў выкарыстанні.

Калі біць тры­во­гу, калі дзі­ця стук­ну­ла­ся галавой?

Неабходна выкліка­ць хут­кую дапа­мо­гу, калі пас­ля пад­зен­ня і ўда­ру гала­вой дзі­ця тра­ці­ць пры­том­на­сць, яго ванітуе, пачы­на­юц­ца сутаргі.

Па ста­ты­сты­цы, у дзі­цячым узрос­це пада­ю­ць з вышы­ні каля 40 % дзя­цей, але, на шчас­це, пры­ро­да пакла­па­ціла­ся пра малых і над­зя­лі­ла іх „запа­сам тры­ва­лас­ці“ у выгляд­зе мяк­кіх швоў паміж кост­ка­мі чэра­па. Таму толь­кі 1,5 % выпад­каў пад­зен­ня з вышы­ні маю­ць цяж­кія наступствы. 

Парады для бацькоў:

  • Калі ў вас дзі­ця дашколь­на­га ўзрос­ту, гляд­зі­це з ім мульт­філь­мы па бяспе­цы, чытай­це кнігі;
  • Прагаворвайце праві­лы бяс­пе­кі, калі адвод­зі­це ў садок, пры­вод­зь­це прыкла­ды, параў­ноў­вай­це сіту­а­цыі з жыц­ця з казач­ны­мі геро­я­мі, рабі­це разам высновы.
  • Давайце дзі­ця­ці школь­на­га ўзрос­ту сама­стой­на­сць, але разум­на кан­тра­люй­це яго.
  • Заўсёды нага­д­вай­це дзе­цям праві­лы бяс­пе­кі перад пачат­кам каніку­лаў, асаб­лі­ва лет­ніх, бо коль­кас­ць траўм менавіта ў гэты перы­яд часу павялічваецца.

Асноўнай пры­чы­най дзі­ця­ча­га траў­ма­тыз­му з’яўляецца адсут­на­сць неаб­ход­на­га кан­тро­лю з боку баць­коў. Але галоў­ная зада­ча даро­с­лых — ства­ры­ць абса­лют­ную бяс­пе­ку, і тым самым паз­бавіц­ца ад любой неа­праў­да­най рызы­кі. Развіццё інтар­э­с­аў дзя­цей у ран­нім узрос­це трэ­ба тры­ма­ць пад кантролем.

Перыяд най­боль­шай рызы­кі — да 5—6 гадоў, перы­яд, калі малы не разу­мее наступ­стваў сваіх учынкаў.

Навучыце дзі­ця кары­стац­ца тэле­фо­нам, каб пры неаб­ход­на­сці яно маг­ло пат­эле­фа­на­ва­ць у служ­бы экс­тра­най дапамогі.

Источник мате­ри­а­ла: Газета «Звязда»

Televid
Author: Televid