На чте­ние: 0.11 mintue

Гэтымі дня­мі адзна­ча­ец­ца юбілей класіка бела­рус­кай літа­ра­ту­ры Янкі Маўра. 140-​годдзю пісь­мен­ніка пры­све­ча­ны шэраг пра­ек­таў на кана­ле «Культура» Беларускага радыё.

Пра жыц­цё і твор­час­ць адна­го з засна­валь­нікаў айчын­най дзі­ця­чай літа­ра­ту­ры ў сам дзень яго нара­дж­эн­ня ішла гавор­ка ў пера­да­чы «Дыялогі пра куль­ту­ру», гос­цяй якой ста­ла загад­чы­ца навукова-​асветніцкага аддзе­ла Дзяржаўнага музея гісто­рыі бела­рус­кай літа­ра­ту­ры Валянціна Кароткіна. Яна рас­па­вя­ла аб адкрыц­ці кніж­най выста­вы ў гонар юбі­ля­ра і іншых мера­пры­ем­ствах, якія прой­ду­ць ва ўста­но­ве. Праслухаць мож­на на сай­це «Культуры» ці ў сацы­яль­ных сет­ках радыёстанцыі.

А ў пра­ек­це «Дзіцячы рады­ёт­эатр» 13 і 14 мая ў 10:05 пра­гу­ча­ць інс­ц­эніра­ва­ныя тво­ры «Лацароні», «Слёзы Тубі», а так­са­ма каз­ка Ханса Крысціяна Андэрсана «Новая світ­ка кара­ля» ў перак­лад­зе на бела­рус­кую мову Янкі Маўра. У пера­да­чы «Радыётэатр плюс» у выхад­ныя 13 і 14 мая ў 21:30 слу­ха­чы змо­гу­ць пазна­ё­міц­ца з рады­ёс­пек­так­ля­мі «Палескія рабін­зо­ны» і «Сын вады» павод­ле аднай­мен­ных тво­раў пісьменніка-юбіляра.

«Янка Маўр — адзін з тых вола­таў айчын­най літа­ра­ту­ры, якім па пра­ву гана­рыц­ца наша куль­ту­ра, — адзна­чыў намес­нік дыр­эк­та­ра кана­ла «Культура», загад­чык аддзе­ла музыч­ных і літаратурна-​мастацкіх пра­грам, заслу­жа­ны дзе­яч куль­ту­ры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч. — І мы ў дні юбілею сла­ву­та­га пісь­мен­ніка пас­та­ра­ем­ся най­больш поў­на пазна­ё­мі­ць слу­ха­чоў з твор­чы­мі здаб­ыт­ка­мі засна­валь­ніка пры­год­ніц­ка­га жан­ру ў бела­рус­кім пры­го­жым пісьменстве».

Источник мате­ри­а­ла: Газета «Звязда»

Televid
Author: Televid