На чте­ние: 0.1 mintue

Гэты дзень з’яў­ля­ец­ца дзвес­це двац­ца­ць вось­мым па гры­га­ры­ян­скім кален­да­ры, да кан­ца года заста­ец­ца 137 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень быў ство­ра­ны пер­шы гука­вы каля­ро­вы мульт­фільм? Якія яшчэ пад­зеі адбы­лі­ся 16 жніў­ня і чым азна­ме­на­ва­ны гэты дзень у народ­ным кален­да­ры, чытай­це ў спраў­цы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 жніўня

  • У 1634 год­зе Мсціслаў атры­маў магд­э­бург­скае пра­ва і герб.
  • У 1945 год­зе СССР пад­пі­саў дага­вор пра межы Польшчы.

Хто нарадзіўся 16 жніўня

  • 1933 год: Віталь Чацверыкоў, бела­рус­кі кінар­э­жы­сёр, народ­ны артыст Беларусі.
  • 1935 год: Аляксандр Падлужны, бела­рус­кі мовазнавец.

Таксама ў гэты дзень нарад­зілі­ся рус­кі гра­фік і тэатраль­ны мастак Іван Білібін, аме­ры­кан­скі паэт і пра­за­ік Чарльз Букоўскі, фран­цуз­скі кіна­ак­цёр П’ер Рышар, аме­ры­кан­скія кінар­э­жы­сёр Джэймс Кэмеран і спя­вач­ка і актры­са Мадонна.

16 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шану­ю­ць пра­па­доб­ных Ісаакія і Антонія Рымляніна. Кажуць: «Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы» – 19 снеж­ня, «Які Антон – такі і каст­рыч­нік». Антонія так­са­ма назы­валі Віхравей, таму што ў гэты дзень звы­чай­на быў моц­ны вецер. Калі так і адбы­ва­ла­ся, гэта зна­чы­ла, што зіма буд­зе халод­ная, вар­та так­са­ма чака­ць шмат снегу.

16 жніў­ня лічыц­ца доб­рым днём для нарых­то­вак на зіму: гас­пады­ні збі­ра­ю­ць на ага­ро­дзе агур­кі і засаль­ва­ю­ць – з кро­пам, час­на­ком, пер­цам і іншы­мі прыправамі.

Таксама ў гэты дзень рабілі змо­ві­ны: мала­дыя хлоп­цы і дзяўчы­ны з баць­ка­мі выпраў­ля­лі­ся на кір­маш, дзе тыя дамаў­ля­лі­ся пра вясел­ле і пасаг.

Источник мате­ри­а­ла: Sputnik Беларусь

Televid
Author: Televid