Гэты дзень з’яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 31 мая
- У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
- У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».
Хто нарадзіўся 31 мая
- 1952 год: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец.
- 1954 год: Сяргей Балянок, беларускі графік і мастак.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.
31 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.
Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Свята таксама насіла і іншую назву — Фядот Аўсянік. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.
Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць — восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.
Источник материала: Sputnik Беларусь