135 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала | televid.by
АПТЕКА
В Речице открыт сезон для картинга

135 гадоў таму нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала

Нарадзіўся Янка Купала (Іван Луцэвіч) ў вёс­цы Вязынка Маладзечанскага раё­на Мінскай воб­лас­ці ў сям’і збяд­не­лых бела­рус­кіх шлях­ці­чаў — Дамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны (Валасевіч), якія арэн­да­валі зям­лю ў памеш­чы­каў.

У 1972 год­зе ў Вязынцы была рэс­таўра­ва­на хата, у якой нарад­зіў­ся паэт, ство­ра­на новая музей­ная экс­пазі­цыя, якая мад­эр­ні­за­ва­на ў 2012 год­зе: узноў­ле­ны інтэр’ер пако­яў 1881-​1883 гадоў.

Музейны філіял у вёс­цы Яхімоўшчына рас­па­вя­дае пра пач­а­так твор­час­ці паэта. У 1906-​1907 год­зе Іван Луцэвіч пра­ца­ваў тут памоч­ні­кам віна­ку­ра на бро­ва­ры пана Любанскага.

У цяпе­раш­няй вёс­цы Харужанцы Лагойскага раё­на, дзе паэт напі­саў больш 80 знач­ных тво­раў, так­са­ма ство­ра­ны філіял “Акопы”. Бянігна Іванаўна арэн­да­ва­ла тут зям­лю на тага­час­ным хута­ры Міхалішкі. Ён зга­д­ва­ец­ца ў зна­ка­мітай купа­лаўс­кай “Паўлінцы”.

На Аршаншчыне так­са­ма ёсць мема­ры­яль­ны запа­вед­нік — музей­ны філіял “Ляўкі”. Летам 1935 года Янка Купала жыў тут у сям’і копы­ска­га ляс­ні­ча­га М. І. Шыманскага, пакуль буда­ва­ла­ся (адпа­вед­на ўра­да­вай пас­та­но­ве) дача. У час Вялікай Айчыннай вай­ны яна згар­э­ла і была адно­ў­ле­на ў 1981 год­зе. У 2015 год­зе тут ство­ра­на новая даку­мен­таль­ная экс­пазі­цыя “Госці”. Ёсць і гараж, у якім экс­па­ну­ец­ца машы­на “Шэўрале”, — яе паэту ў 1939 год­зе пада­ра­ваў урад БССР.

Як бачым, памя­ць нацы­я­наль­на­га паэта ўга­на­ра­ва­на. І кож­ны, каму дора­га купа­лаўская спад­чы­на можа павандра­ва­ць яго любі­мы­мі мяс­ці­на­мі па Беларусі, пабы­ва­ць у літа­ра­тур­ных музе­ях.

Шмат мера­пры­ем­стваў пра­ход­зі­ць у Беларусі ў гэтыя дні, пры­мер­ка­ва­ных юбілею Янкі Купалы — сама­га зна­ка­ва­га паэта, які заявіў све­ту ў вер­шы “ Я мужык-​беларус” пра адмет­на­сць свай­го наро­да: “пан сахі і касы, цёмен сам, белы вус, пяд­зі дзве вала­сы…” У вер­шы “А хто там ідзе?” Янка Купала год­на пера­даў неска­ро­ны дух свай­го цер­пя­лі­ва­га наро­да: “А чаго ж, чаго заха­це­ла­ся ім, пагар­джа­ным век ім, сля­пым, глухім? — Людзьмі звац­ца!”

Найменне “Пясняр” і сапраў­ды ува­собіла­ся ў жыц­ці, у асо­бе Купалы і яно не перак­ла­да­ец­ца на ні адну з іншых моў. Пясняр — выраз­нік думак і пера­жы­ван­няў свай­го наро­да.

Давайце ўсе мы звер­нем­ся да купа­лаўс­кай спад­чы­ны, пера­чы­та­ем свай­го нацы­я­наль­на­га паэта-​класіка, каб не забы­ва­ць: “Ад прад­зе­даў спа­кон вякоў нам заста­ла­ся спад­чы­на, паміж сваіх і чужа­коў яна нам лас­кай мат­чы­най…”

Крыніца: Праўда Гомель