Як святкуюць Новы год у жаночай калоніі | televid.by
Сдаётся в аренду офисное помещение, гараж
Реставрация ванн

Як святкуюць Новы год у жаночай калоніі

Гэта пяты Новы год, які Наталля сустра­кае далё­ка ад сям’і. У гэтае свя­та яна ўкла­д­вае вялікія над­зеі — у 2018-​м у яе ёсць шанц дат­эр­мі­но­ва вызваліц­ца:

— Кожнае пер­шае студ­зе­ня дума­еш: сёле­та ўсё буд­зе лепей…


* * *

ПК-​24 — былая ваен­ная час­ць СССР — існуе амаль чвэр­ць ста­годдзя на тэры­то­рыі Рэчыцкага раё­на. Невялікі квад­рат зям­лі, акру­жа­ны лесам, сён­ня тры­мае больш за тыся­чу зла­ма­ных лёсаў. Зламаных міні­мум двой­чы. Тут зна­ход­зяц­ца жан­чы­ны, якія неад­на­ра­зо­ва трап­ля­лі ў мес­цы паз­баў­лен­ня волі. Туманная даж­дж­лі­вая рані­ца нага­няе на гэтае мес­ца яшчэ больш тугі.

Дзмітрый Палын, намес­нік началь­ніка па папраўчым пра­ц­э­се, пра­цуе тут з 1999 года. За гэты час пад­пал­коўнік унут­ра­най служ­бы, які паба­чыў няма­ла гор­кіх жаночых лёсаў, вызна­чыў тры клю­ча­выя прын­цыпы сва­ёй пра­цы: закон­на­сць, гуман­на­сць, спра­вяд­лі­вас­ць.

— Тут зна­ход­зяц­ца роз­ныя катэ­го­рыі асуд­жа­ных, — рас­каз­вае Дзмітрый Палын, пра­вод­зячы экс­кур­сію па тэры­то­рыі ПК. — Самая рас­паў­сюд­жа­ная — па арты­ку­ле 174 Крымінальнага код­эк­су — аба­вя­за­ныя асо­бы (тыя, хто паз­баў­ле­ны баць­коўскіх пра­воў і ўхі­ля­ец­ца ад выплат на ўтры­манне дзя­цей). Таксама няр­эд­ка сюды трап­ля­ю­ць з-​за быта­вых зла­чын­стваў. Часцей за ўсё ў дачы­нен­ні да суж­эн­цаў.

Дзмітрый Паўлавіч вывод­зі­ць мяне праз пра­пуск­ны пункт у прас­тор­ны і выбе­ле­ны тума­нам двор. Па роз­ных яго кут­ках від­не­юц­ца скап­лен­ні сініх паліто. Гэта тыя, хто буд­зе пра­ца­ва­ць у дру­гую зме­ну. З самай рані­цы жан­чы­ны нета­роп­ка выра­ша­ю­ць быта­выя пытан­ні: іду­ць па пакуп­кі ў мяс­цо­вы мага­зін, мяня­ю­ць пас­цель­ную бяліз­ну, кура­ць і бал­бо­чу­ць пра тое-​сёе.

* * *

У гэты час пер­шая зме­на ўпар­та пра­цуе. Перадавіцы швей­най вытвор­час­ці, дар­эчы, зараб­ля­ю­ць да 600 руб­лёў у месяц. Шыццём віды работ не абме­жа­ва­ныя: у калоніі выраб­ля­ю­ць пашто­выя кан­вер­ты, драў­ля­ныя пад­до­ны, вяжу­ць бан­ныя пая­сы і выпя­ка­ю­ць хлеб. Тут усе пра­ца­ўлад­ка­ва­ныя, акра­мя пен­сія­не­раў і інвалі­даў І і ІІ груп.

— Штогод пяць—шэсць аба­вя­за­ных асоб цал­кам пага­ша­ю­ць свае запа­зы­ча­на­сці, якія часам дася­га­ю­ць 500 «ста­рых» мільё­наў, — рас­каз­вае Дзмітрый Паўлавіч, пакуль мы рушым у жылую зону…

* * *

Доўгія жоўтыя калі­до­ры былой казар­мы нага­д­ва­ю­ць школь­ныя. Гірлянды і мішу­ра, свя­точ­ныя насцен­га­зе­ты і выраз­кі, ёлка і агень­чы­кі — усё кры­чы­ць пра наб­лі­ж­энне Новага года. Не даю­ць забы­ва­ць, дзе ты зна­ход­зіш­ся, толь­кі пес­ні Ірыны Круг, якія дано­сяц­ца зда­лёк.

— Паглядзіце, якая далей пры­га­жос­ць! Вельмі вялікая пры­га­жос­ць! Усё сваі­мі маза­ля­мі! Вельмі вялікая пры­га­жос­ць! Усё сваі­мі маза­ліш­ка­мі! — пера­бі­вае Ірыну Круг жан­чы­на гадоў пяцід­зе­ся­ці з цыган­скім акц­эн­там і запра­шае пагляд­зе­ць на ўбранне пакоя, дзе спя­ць асуд­жа­ныя.

На столі віся­ць сама­роб­ныя гір­лян­ды з ваты, на сце­нах — пры­леп­ле­ныя над­пі­сы «2018» і «З Новым годам!», папя­ро­вы сабач­ка. Практычна кож­ная дэка­ра­цыя пра­ну­ма­ра­ва­на. У ПК-​24 тра­ды­цый­на пра­ход­зі­ць кон­курс упры­га­ж­эн­няў. Надпіс «тры» каля папя­ро­ва­га Дзеда Мароза паказ­вае, што гэта пра­ца трэця­га атра­да.

Цяпер тут упры­го­жа­на ўсё — ад біб­ліят­экі да мед­час­ці. Падрыхтоўка да свят пачы­на­ец­ца з сяр­эд­зі­ны снеж­ня. Але дэка­ра­цыі — толь­кі част­ка ствар­эн­ня нава­год­няй атма­сфе­ры.

— Нядаўна асуд­жа­ныя запі­салі від­эавін­ша­ванне на дыс­ках і адправілі сваім род­ным, у тым ліку і дзе­цям. Адна запрасі­ла Дзеда Мароза і Снягурку на спа­тканне са сваім дзі­цем, — рас­каз­вае Дзмітрый Палын. — Раней пра­вод­зілі акцыю «Дарослы свет дзя­цін­ства» сумес­на з рэчыц­кім домам-​інтэрнатам, дзе зна­ход­зілі­ся дзе­ці нашых асуд­жа­ных. Прывозілі дзят­ву сустр­эц­ца з мама­мі.

* * *

Падчас экс­кур­сіі па калоніі да Дзмітрыя Паўлавіча раз-​пораз пад­бя­га­ю­ць асуд­жа­ныя і ўда­клад­ня­ю­ць дэталі пад­рых­тоўкі нава­год­ніх нума­роў — да 31 снеж­ня тут лад­зя­ць кан­ц­эрт з пес­ня­мі, тан­ца­мі і тэатраль­ны­мі пас­та­ноў­ка­мі. Адпраўляемся на яго рэпе­ты­цыю.

У акта­вай зале група мілых дзяў­чат з пры­го­жы­мі ўсмеш­ка­мі тан­цуе пад Dеsрасіtо, атрым­лі­ва­ю­чы ад гэта­га зада­валь­ненне. На тры хвілі­ны і 47 секун­даў забы­ваю, дзе зна­ход­жу­ся. Потым асуд­жа­ныя выкон­ва­ю­ць тра­ды­цый­ныя нава­год­нія пес­ні, сярод якіх «аббаўская» Hарру Nеw Yеаr. Усё як і па той бок.

* * *

31 снеж­ня ў калоніі выхад­ны. Але гэта не зна­чы­ць, што жан­чы­ны адпа­чы­ва­ю­ць у лож­ках цэлы дзень. З рані­цы — выха­ваўчыя мера­пры­ем­ст­вы (гутар­кі і трэнін­гі), да веча­ра — кан­ц­эрт, гата­ванне ежы. Кожная пра­дум­вае сабе кас­цюм. Робіцца гэта з перад­свя­точ­ным хва­ля­ван­нем. У Новы год адбой замест 22.00 — у гад­зі­ну ночы. Апоўначы ўсе слу­ха­ю­ць пра­мо­ву Прэзідэнта, зага­д­ва­ю­ць жадан­ні, гляд­зя­ць нава­год­нія кан­ц­эр­ты і він­шу­ю­ць адзін адна­го. Пад’ём 1 студ­зе­ня а 9-​й рані­цы замест 6-​й.

Вольга сустра­кае тут Новы год дру­гі раз.

— Для мяне гэта сямей­нае свя­та. Мы заў­сё­ды збіралі­ся ў баць­коў: жар­ты, веся­лос­ць, пада­рун­кі, пах ман­да­ры­наў… Мае любі­мыя філь­мы — «Карнавальная ноч» і каз­ка «Марозка». Яны нага­д­ва­ю­ць пра дзя­цін­ства… — насталь­гіч­на рас­каз­вае яна. — Тут мы гату­ем тар­ты, сала­цікі — збіра­ем­ся за агуль­ным ста­лом. Дзелімся ўспа­мі­на­мі. Хтосьці ледзь ёлку не пад­паліў, нех­та раней часу знай­шоў пада­ру­нак — гісто­рыі заў­сё­ды звя­за­ныя з дзя­цін­ствам, з нечым цёп­лым і пры­ем­ным.

— Думалі ўжо, як сустр­эне­це пер­шы Новы год на волі? — пыта­ю­ся.

— Я жыву адным днём, не думаю пра гэта. У мяне тэр­мін — 13 гадоў, а сяд­жу толь­кі тры. Калі вый­ду адсюль, мне буд­зе 47. Проста не хачу пра гэта дума­ць. Калі і пачы­наю мары­ць, мне ста­но­віц­ца вель­мі сум­на, таму абся­каю сябе.

Наталля — акты­віст­ка тут­эй­ша­га «твор­ча­га све­ту» — пас­та­ян­на ўдзель­ні­чае ў спек­так­лях, кан­ц­эр­тах і кон­кур­сах. Звычайна яна іграе мала­дую дзяўчы­ну, якая хоча чагось­ці дасяг­ну­ць у жыц­ці аль­бо выра­шае пэў­ную праб­ле­му. У рэаль­на­сці ў яе, як і ва ўсіх тут, адна праб­ле­ма.

— Гэта прой­грыш у жыц­ці. Я спра­бую неяк рэані­ма­вац­ца тут, — яна не пады­мае ад пад­ло­гі вялікіх бліскучых вач­эй. 2018-​ы дае дзяўчыне шанц вый­с­ці дат­эр­мі­но­ва. Наталля мары­ць абня­ць маму, а так­са­ма ства­ры­ць сваю сям’ю. — Дома чака­ю­ць. Нягледзячы ні на што, там мы любі­мыя.

Навагодніх пасы­лак ад род­ных заў­сё­ды чака­ю­ць з асаб­лі­вым хва­ля­ван­нем. Перадачы звы­чай­на напаў­ня­юц­ца ласун­ка­мі і іншы­мі пры­сма­ка­мі, пры­го­жы­мі рэча­мі.

* * *

І Наталля, і Вольга апы­нулі­ся тут праз захап­ленне нар­ко­ты­ка­мі: «хаце­ла­ся зра­бі­ць сваё жыц­цё ярч­эй­шым». Цяпер жан­чы­ны накіроў­ва­ю­ць сваю энер­гію ў твор­час­ць. Маладосць патра­буе яркіх фар­баў.

А вось Любоў Яфімаўна — «бабу­ля — божы дзь­му­ха­вец» — у свае 74 хоць і хваліц­ца зда­роўем, але Новы год сустра­кае непрыд­зір­лі­ва. — Накушаюся, і ўсё! — зада­во­ле­на рас­каз­вае яна.

Так, пачуў­шы пра свя­точ­нае меню ў ПК-​24, я нават пазай­зд­рос­ці­ла.

— Да Новага года ў нас буд­зе буль­бя­ная баб­ка, рыба сма­жа­ная, сален­ні, рыса­вая запя­кан­ка з тва­ра­гом. Усё як звы­чай­на, паў­на­вар­тас­ны рацы­ён, — рас­ка­за­лі супра­цоўні­цы тут­эй­шай ста­ло­вай.

Пакуль я думаю пра буль­бя­ную баб­ку, Любоў Яфімаўна пра­ця­г­вае:

— Тут я амаль чаты­ры гады. Нават сяброўку нямож­на знай­с­ці, люд­зі вель­мі цяж­кія, хлу­сы ўсе, — кажа яна, моц­на спя­ша­ю­чы­ся, нібы баіц­ца, што не даду­ць уся­го выка­за­ць. — У мяне пяцё­ра дзе­так, усе ад адна­го мужа. Ён быў непа­праў­ны. Біўся. Але цяр­пе­ла. Аднойчы ўда­рыў мяне стуль­чы­кам. За яго­нае забой­ства далі два гады. Выйшла. Мяне пачаў моц­на біць адзін з сыноў. Сказала яму: яшчэ раз кра­неш — я цябе заб’ю… Вось і забі­ла, — усё ціш­эй рас­каз­вае бабу­ля.

На пытанне аб тым, ці веры­ць яна ў цуды, Любоў Яфімаўна адказ­вае ста­ноў­ча.

— Я хачу, каб быў мір на зям­лі. Асабліва ў Беларусі. Колькі люд­зей пацяр­пе­ла ў вайне (Вялікай Айчыннай. — Аўт.)! Каб усе друж­нень­ка жылі, вучы­лі­ся, адно адна­го не кры­ўд­зілі, — нарас­пеў кажа бабу­ля і робіц­ца веся­лей­шай.

— А сабе чаго жада­е­це? — пыта­ю­ся.

— Пажыць у сваім доме. Я апты­міст.

Напэўна, тут нель­га не быць апты­містам.

* * *

Наогул, жыц­цё ў ПК-​24 наб­лі­жа­на да звы­чай­на­га і звя­за­нае з ім. Гэта выяў­ля­ец­ца не толь­кі ў свя­тка­ван­ні Новага года. Тут зна­ё­мяц­ца з про­цілег­лым полам — па пера­піс­цы. Жэняцца — часта нена­доў­га. Чытаюць — класіку, гіста­рыч­ную і дзі­ця­чую літа­ра­ту­ру, часо­пі­сы аб пада­рож­жах. Атрымліваюць аду­ка­цыю — нала­д­жа­ны псі­ха­ла­гіч­ныя, цыруль­ніц­кія і камп’ютарныя кур­сы. Гуляюць у валей­бол і бад­мін­тон. Пішуць іко­ны, вер­шы і про­зу. Бяруць удзел у кон­кур­сах тален­таў. Спальваюць пуд­зі­ла зімы на Масленіцу. Любяць і мара­ць. Вераць у цуды.


Дар’я СПЕВАК

dаshаsреvаk@gmаіl.соm

Фота аўта­ра

Крыніца: газе­та «Звязда»

Загаловак у газе­це: Бульбяная баб­ка і вера ў леп­шае