Жадаем поспехаў
Речицкий РЭС информирует
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Жадаем поспехаў

З мэтай павы­ш­эн­ня спар­ты­ў­на­га май­ст­эр­ства, папу­ляры­за­цыі пажарна-​выратавальнага спор­ту 23 кра­савіка ў Рэчыцы адбы­лі­ся спа­бор­ніцт­вы па пажарна-​выратавальным спор­це Рэчыцкай зоны пажа­ра­ту­ш­эн­ня. Выявіць мац­ней­шых з’ехаліся рата­валь­нікі з Хойнікаў, Брагіна, Лоева, Калінкавічаў. Рэчыцу прад­стаў­ля­лі каман­ды мяс­цо­ва­га аддзе­ла па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях і пажарна-​выратавальнага атра­да № 3. Спаборніцтвы пра­ход­зілі ў двух дыс­цып­лі­нах – пера­адо­ленне 100-​метровай пала­сы з пераш­ко­да­мі і пад’ём у акно 4-​га павер­ха па штур­ма­вой лесвіцы.

Наймацнейшымі ака­за­лі­ся рэчыц­кія рата­валь­нікі. Першае мес­ца ў каманд­ных спа­бор­ніцтвах заня­лі прад­стаўнікі раён­на­га аддзе­ла па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях, а дру­гае – пажарна-​выратавальнага атра­да № 3. На трэцяй сту­пе­ні п’едэстала апы­нулі­ся рата­валь­нікі з Хойнікаў. Такім чынам у аблас­ным чэм­пія­на­це Рэчыцкую зону пажа­ра­ту­ш­эн­ня буду­ць прад­стаў­ля­ць дзве рэчыц­кія каманды.

Валерый Пажарных
Рэчыцкі РАНС