Легкаатлетычны крос
Речицкий РЭС информирует
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Легкаатлетычны крос

Ратавальнік заў­се­ды паві­нен зна­ход­зіц­ца ў добрай спар­ты­ў­най фор­ме. З гэтай мэтай у абласт­ным упраў­лен­ні МНС пра­вод­зіц­ца кругла­га­до­вая спар­та­кія­да, адзін з эта­паў якой − лег­ка­ат­ле­тыч­ны крос − нядаў­на прай­шоў у Гомелі.

У аблас­ны ліцей МНС, дзе і прай­шлі спа­бор­ніцт­вы, з’ехаліся 26 каманд – уся­го 104 спартсмена-​ратавальніка. На дыс­тан­цы­ях 1, 3 і 5 тысяч мет­раў спа­бор­ні­чалі як муж­чы­ны, так і прад­стаўні­цы пры­го­жа­га полу. У склад кож­най каман­ды аба­вяз­ко­ва ўва­х­од­зіў аль­бо кіраўнік аддзе­лу па НС, аль­бо яго намеснік.

У склад каман­ды Рэчыцкага аддзе­ла па НС увай­шлі намес­нік кіраўніка аддзе­ла Ігар Стрыжак, дыспет­чар цэн­тра апе­ра­ты­ў­на­га кіра­ван­ня Вікторыя Каленістава і два майстры-​ратавальнікі – Дзмітрый Хаценоўскі і Юрый Палешчук. З чаты­рох удзель­нікаў двое вяр­нулі­ся з узна­га­ро­да­мі – дру­гія мес­цы заня­лі Ігар Стрыжак і Юрый Палешчук. Гэты поспех, а так­са­ма доб­рыя вынікі, пака­за­ныя астат­ні­мі ўдзель­ні­ка­мі каман­ды, даз­волілі рэчыц­кім рата­валь­ні­кам заня­ць тре­цяе агуль­на­ка­манд­нае месца.

Валерый Пажарных
Рэчыцкі РАНС