Людзi нашага горада
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

“Калi нешта робi ш з ахвотай, поспех абавязкова будзе”

Наташа Кастрама-АндрэюкІмя нашай суай­чын­ні­цы Наташы Кастрамы-​Андрэюк ужо дастат­ко­ва вядо­ма ў Беларусі: яна з’яўляецца неад­на­ра­зо­вым удзель­ні­кам і пера­мож­цам кон­кур­су “Мельница моды”, пера­мож­цам між­на­род­ных кон­кур­саў “Мамант” (2011), “DзiKaVaTa” (тра­вень 2012), пера­мож­цам кон­кур­су “New Names Belarus Fashion Week” (ліста­пад 2012), удзель­ні­кам між­на­род­на­га кон­кур­су “Habitus Baltija” (Рыга, кра­савік 2013). І вось зараз зноў пры­ем­ная наві­на: на між­на­род­ным конкурсе-​фестывалі сучас­на­га і аван­гард­на­га мастацтва «Мамант», які пра­ход­зіў 15 чэрве­ня ў Мінску, Наташа зноў атры­ма­ла дып­ло­мы за пера­мо­гу ў намі­на­цы­ях «Нарратив» (ары­гі­наль­ная прэ­зен­та­цыя) і «Наваждение» (выка­ры­станне ары­гі­наль­ных ідэй).
А дня­мі гэтая пры­го­жая ўсмешлі­вая дзяўчы­на завіта­ла да нас у рэдак­цыю і рас­па­вя­ла пра між­на­род­ны фесты­валь “Мамант”, пра сваю пера­мож­ную прэ­зен­та­цыю “Уцякачак”, пра вучаніц-​памочніц, якія адна­ча­со­ва з’яўляюцца яе мад­э­ля­мі і тан­цор­ка­мі, а так­са­ма пра свае спра­вы і мары. 

Пра фесты­валь
Міжнародны фестываль-​конкурс сучас­на­га і аван­гард­на­га мастацтва “Мамант”, які з кож­ным годам набы­вае ўсё больш вагі і ўжо мае даволі высо­кі ўзро­вень, у гэтым год­зе адбы­ваў­ся тры­нац­ца­ты раз. Падчас фесты­ва­лю пра­ход­зя­ць кон­курс відэа- і бодзі-​арта, выста­вы аван­гард­на­га жыва­пі­су і скульп­ту­ры, кан­ц­эр­ты і прэ­зен­та­цыі. У сёлет­нім кон­кур­се аван­гард­най моды, які пра­ход­зіў у Беларускім дзяр­жаў­ным ака­д­эміч­ным музыч­ным тэат­ры, удзель­ні­чалі дызай­не­ры з Беларусі і Расіі. Яскравая калек­цыя Наталлі Кастрамы-​Андрэюк настоль­кі ўразі­ла журы, што ёй былі аддад­зе­ныя пера­мо­гі адра­зу ў дзвюх намі­на­цы­ях. У склад­зе журы, дар­эчы, былі гос­ці з Масквы Вольга Лахіна – галоў­ны рэдак­тар часо­пі­са «Кукольный мастер», выка­наўчы дыр­эк­тар куль­тур­на­га фон­ду «Куклы мира», і Ірына Мызіна – фато­граф, мец­энат, аргані­за­тар і гас­пады­ня Лялечнай галер­эі «Вахтановъ», адной з самых сла­ву­тых у све­це лялеч­ных галер­эй, якая была засна­ва­ная ў 1997 год­зе. Гэтыя досы­ць вядо­мыя жан­чы­ны з цікаў­на­сцю ўспры­ня­лі калек­цыю рэчы­чан­кі і яе ідэю прэ­зен­та­цыі і запрасілі яе і дзяўчы­нак да ўдзе­лу ў выста­ве ў Мінску, а потым, маж­лі­ва, і ў выста­вах у Маскве ды Санкт-Пецярбурзе. 

 Пра прэ­зен­та­цыю
…На веліз­ным экране – ляль­ка­вод, які тор­гае за нітач­кі мары­я­не­так. А на сцэне – сем дзяўчынак-​лялек, якія цал­кам пад­па­рад­ка­ва­ныя волі бяз­душ­на­га лялеч­ніка. Марыянеткі хочу­ць вызваліц­ца, выр­вац­ца ад яго, але гэта вель­мі скла­да­на: калі, зда­ец­ца, ім застаў­ся толь­кі крок да сва­бо­ды, ляль­ка­вод тузае іх за нітач­кі, падця­г­вае да сябе, і яны зноў зале­жа­ць ад яго… Але ляль­кі зноў і зноў спра­бу­ю­ць уцячы, і вось мары­я­нет­кі з усёй сілы наця­г­ва­ю­ць ніт­кі, і – цуд! – яны неча­ка­на абры­ва­юц­ца. Марыянеткі пада­ю­ць, потым паволі пад­ні­ма­юц­ца, і са здзіў­лен­нем і радас­цю адчу­ва­ю­ць, што пачы­на­ю­ць перат­ва­рац­ца ў люд­зей, што нар­эш­це вызвалілі­ся ад ненавіс­на­га лялеч­ніка і могу­ць сама­стой­на рухац­ца і выра­ша­ць сваё жыц­цё. Але ў адной ляль­кі, самай сла­бай, пад­час пад­зен­ня адарва­ла­ся нага, і ўста­ць і перат­ва­рыц­ца ў чала­ве­ка яна ўжо не здолела…
“Я ніколі спе­цы­яль­на не пры­дум­ваю свае калек­цыі і іх прэ­зен­та­цыі, – заў­ва­жае Н. Кастрама-​Андрэюк. – Як маста­кі пішу­ць кар­ці­ны? Яны сваё жыц­цё, свае адчу­ван­ні ўва­саб­ля­ю­ць у палат­но. А я сваё жыц­цё, свае ўра­жан­ні пера­но­шу на подыюм. Так з’явіліся мае “Уцякачкі”. Дарэчы, гэтую прэ­зен­та­цыю, пра­фесій­ную пас­та­ноўку якой і якас­ць пад­рых­тоўкі акто­раў адзна­чыў рэжы­сёр мін­ска­га музыч­на­га тэат­ра, дапа­ма­галі зра­бі­ць такія ж, як і Наталля, апан­та­ныя твор­чыя люд­зі – Андрэй Радчанка, артыст Дома куль­ту­ры і тэхнікі “Нафтавік”, які сыг­раў зло­га ляль­ка­во­да, Юлія Калініна, хар­эо­граф Школы мастацтваў, якая дапа­ма­га­ла з пас­та­ноў­кай рухаў мары­я­не­так, Юрый Гурскі, які ўсю прэ­зен­та­цыю зняў на каме­ру. “Гэтыя твор­чыя асо­бы пад­хо­плі­ва­ю­ць мае ідэі, натх­ня­юц­ца імі, ім гэтак жа ціка­ва было ўва­саб­ля­ць прэ­зен­та­цыю, як і мне, – кажа Наталля. – Вялікі ім дзя­куй за падтрымку”.

Пра вучаніц, мад­элі і акторак
Два гады Наталля пра­ца­ва­ла ў Цэнтры дзі­ця­чай твор­час­ці, і за гэты час яна і яе Школа моды дама­глі­ся знач­ных поспе­хаў. Кіраўніца гурт­ка напі­са­ла пра­гра­му для сва­ёй шко­лы моды, якая пера­маг­ла спа­чат­ку на аблас­ным кон­кур­се тыпо­вых пра­грам, а потым зай­ме­ла пры­за­вое мес­ца і на рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се аду­ка­цый­ных пра­грам уста­ноў дадат­ко­вай аду­ка­цыі. Зараз павод­ле гэтай пра­гра­мы, якая ўзна­га­род­жа­на дып­ло­мам І сту­пе­ні ў намі­на­цыі “Лепшая аду­ка­цый­ная пра­гра­ма ў кірун­ку “Мода і дызайн”, буду­ць пра­ца­ва­ць гурт­кі моды ў Беларусі. “Калі нешта робіш з ахво­тай, поспех заў­сё­ды буд­зе”, – адзна­чае Наталля. З 14-​цю дзяўчын­ка­мі са сва­ёй шко­лы моды, якая зараз існуе толь­кі дэ-​факта, яна пера­маг­ла ў кон­кур­се “Мамант” у 2011 год­зе з калек­цы­яй “Фрыдаманія”, пры­све­ча­най твор­час­ці мексі­кан­с­кай мастач­кі Фрыды Калы. Яе вучані­цы высту­пілі тут як памоч­ні­цы ў ствар­эн­ні кас­цю­маў і як мад­элі, дэман­стру­ю­чы іх на подыю­ме ў Мінску.
На сёлет­нім “Маманце” дзяўчын­кі ўжо высту­пілі і як ства­раль­ні­цы, і як мад­элі, і нават як выка­наў­цы ролі мары­я­не­так. Юных акто­рак, а гэта Вольга Бянчук, Ірына Данчанка, Кацярына Дземяшкевіч, Ганна Малашчанка, Дар’я Машэўская, Ганна Рабцава і Кацярына Сарока, вель­мі хвалілі мас­квіч­кі Вольга Лахіна і Ірына Мызіна. Неглядзячы на тое што сама Наталля заў­сё­ды кры­тыч­на ставіц­ца да тэатраль­ных здоль­на­сцей сваіх вучаніц, спа­даб­алі­ся менавіта іх хар­эа­гра­фіч­ная пад­рых­тоўка, пла­стыч­на­сць і арты­стызм. “У знач­най сту­пе­ні прысу-​джаныя намі­на­цыі вый­гралі дзяўчын­кі, – заў­ва­жае рэчыц­кая дызай­нер­ка, – бо гэта яны не раз­губілі­ся на вялі­кай сцэне, гэта яны цудоў­на ўсё стан­чы­лі і сыг­ралі, хаця і не маю­ць пра­фесій­най хар­эа­гра­фіч­най падрыхтоўкі”. 

Пра калек­цыі
Усе Наташыны калек­цыі, як яна сама адзна­чае, ства­ра­ны з пачуц­цём гума­ру. Прыкладам, зра­бі­ць ажур­ные каро­ны для калек­цыі “Мама дара­гая” яе натх­ніў тры­ка­таж, які паела моль, а наз­ва калек­цыі “Баранеса” – гэта сім­біёз слоў баран ды бара­не­са. Мэта ж калекцыі-​пераможцы – пака­за­ць, што кож­ная авеч­ка можа ста­ць баранесай.
Дызайнер Н. Кастрама-​Андрэюк пра­цуе ў сты­лі фолк, але пры гэтым кажа, што спе­цы­яль­на не ста­ра­ец­ца ства­ра­ць кас­цю­мы на народ­ную тэму, так чамусь­ці заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца. “Калі я пачы­наю нешта пры­дум­ва­ць, аба­вяз­ко­ва хочац­ца ўжы­ць ней­кую вышы­ўку, пля­ценне, і неяк самі сабою выход­зя­ць мад­элі ў этніч­ным кірун­ку”, – кажа Наталля. І адной­чы рэчы­чан­ка выра­шы­ла, што буд­зе разві­ва­ць у сябе гэтую асаб­лі­вас­ць. Зараз на подыю­мах яе калек­цыі заў­сё­ды мож­на паз­на­ць, а дызай­не­ры краі­ны адзна­ча­ю­ць наяў­на­сць улас­ці­ва­га ёй сты­лю. “Я люб­лю ўсё бела­рус­кае, назвы маіх калек­цый часта на нашай мове, музыч­нае аздаб­ленне я так­са­ма раб­лю бела­рус­кім, асаб­лі­ва мне падаб­а­ец­ца гурт “Троіца”. Мне гэта ўсё бліз­ка і зра­зу­ме­ла. Вось такі я дызай­нер”, – усмі­ха­ец­ца Наташа.

Пра пла­ны і мары
Калі ў раз­мо­ве мы закра­нулі тэму про­да­жу мад­элей, рэчы­чан­ка заў­ва­жы­ла: “Ведаеце, у філь­ме “Кур’ер” ёсць такі дыя­лог: “Якая ў цябе мара?” “У мяне мара – купі­ць зімо­вае паліто”. “На табе паліто, мар пра што-​небудзь гла­баль­нае”. Так і ў мяне: пра­да­ва­ць мад­элі ці ўпры­гож­ван­ні – гэта не мара для мяне”. Запаветные мары нашай гос­ці – пра­соў­ва­ць свой брэнд “Наташа Кастрама-​Андрэюк”, адкры­ць твор­чую май­ст­эр­ню, ганд­лё­вую сет­ку сваіх кра­маў, а потым вый­с­ці і на еўра­пей­скія рын­кі. А чаму і не? У гэтай упар­тай усмешлі­вай дзяўчы­ны ўсё атрымаецца.
Святлана Трунеўская