Старажытны курган каля Капані
Речицкий РЭС информирует
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ

Старажытны курган каля Капані

 На лева­бяр­э­ж­жы Дняпра, каля вёскі Капань, ў 2008 г. ўпер­шы­ню было адкры­та ста­ра­жыт­нае паселіш­ча нашых прод­каў. А сёле­та ў Рэчыцкі раён пры­ехаў стар­шы наву­ко­вы супра­цоўнік інсты­ту­та гісто­рыі Акадэміі навук Беларусі, канды­дат гіста­рыч­ных навук, архе­о­лаг М.М. Крывальцэвіч, каб пача­ць раскопкі.
Мікола Крывальцэвіч заці­кавіў­ся архе­а­ло­гіяй ужо ў 1977 год­зе, калі быў студ­эн­там пер­ша­га кур­са гіста­рыч­на­га факульт­эта Мінскага дзяр­жаў­на­га педа­га­гіч­на­га інсты­ту­та імя М. Горкага. З таго часу ён пра­вёў рас­коп­кі на 25 пом­ні­ках камен­на­га, брон­за­ва­га вякоў і нека­то­рых іншых перы­я­даў. Старажытнае паселіш­ча каля Капані з’яўляецца дзя­вя­тым сярод падоб­ных месц, якіх на пой­ме і тэра­се Дняпра даволі мно­га, уся­го 16, як кажа Мікалай Мікалаевіч, і мае ўмоў­ную назву Капань-​9. Звычайна паселіш­ча позня­га неаліту, а менавіта гэты перы­яд і перы­яд брон­за­ва­га веку на тэры­то­рыі Беларускага Палесся з’яўляецца асноў­ным накірун­кам дасле­да­ван­няў архе­о­ла­га, раз­мяш­ча­юц­ца на ўзвы­ш­шах. Узвышша каля Капані – адно з самых вялікіх па ста­рар­эч­чу Дняпра, па яго ста­ро­му рус­лу, таму рас­коп­кі пачалі вес­ці­ся менавіта тут. 

 – Гэта мес­ца яшчэ вылу­ча­ла­ся і тым, што на самай гора­ч­цы прагля­да­ла­ся сфе­рыч­ная гор­ка, якая даз­ва­ляе гава­ры­ць, што тут мог быць насы­па­ны яшчэ і ста­ра­жыт­ны кур­ган, які на тэры­торіі Рэчыцкага Прыдняпроўя адкры­ты ўпер­шы­ню, – рас­каз­вае гісто­рык. – У гэтай част­цы Дняпра кур­га­ноў тако­га часу, менавіта трэця­га – пачат­ку дру­го­га ста­годдзя, пакуль яшчэ не зна­ход­зілі– Гэта пер­шыя зна­ход­кі такіх кур­га­ноў, і гэта самыя ста­ра­жыт­ныя кур­га­ны на тэры­то­рыі Беларусі. Іх не так мно­га дасле­да­ва­на, таму той мат­э­ры­ял, які мы змо­жам знай­с­ці, буд­зе далей больш пад­ра­бяз­на выву­чац­ца вялі­кай групай спе­цы­я­лістаў, буд­зе вес­ці­ся рабо­та па апра­цоў­цы і вывуч­эн­ню яго ў фон­дах інсты­ту­та гісто­рыі Акадэміі навук Беларусі.
Старажытнае паселіш­ча каля Капані, мяр­ку­ю­чы па зна­ход­ках, якія тут знай­шлі, адно­сіц­ца да кан­ца 4-​3 тыся­ча­годдзяў да нашай эры. Пазней на мес­ца яго прый­шло новае насель­ніцтва, якое пача­ло хава­ць нябож­чы­каў і рабі­ць кур­ган­ныя магі­лы. Курган, які рас­ка­палі, быў насы­па­ны ў дру­гой пало­ве трэця­га тыся­ча­годдзя да нашай эры.
– Вось тут, на мес­цы гэтай гора­ч­цы, на мес­цы ста­ра­жыт­на­га паселіш­ча новыя люд­зі і здзейс­нілі некаль­кі паха­ван­няў. Прычым уда­ло­ся знай­с­ці і сля­ды пад­сы­пак кур­ган­ных: спа­чат­ку адзін невя­лікі кур­ган насы­палі над цэн­траль­ный магілай, а потым насы­палі дру­гі кур­ган над больш позняй магілай, – паказ­вае Мікола Крывальцэвіч.
Калі кур­ган насы­паў­ся, вакол яго капалі кру­га­выя равы, каб аба­зна­чы­ць сакраль­ную прас­то­ру мёрт­вых, дзе, лічы­ла­ся, нябож­чык разам з рэча­мі, што пала­жы­лі яму ў магі­лу, узносіў­ся на неба. Часта прас­то­ра ага­родж­ва­ла­ся не толь­кі рава­мі, а яшчэ і слу­па­мі, ставіла­ся ага­род­жа, а мёрт­ва­му буда­ваў­ся дом, прыб­ліз­на такі, як і жылы, 4-​5 м у даў­жы­ню. Далей, за ага­род­жай, была прас­то­ра жывых.
– Магілы ака­за­лі­ся над­звы­чай бага­ты­мі і вель­мі інфар­ма­цый­ны­мі для нашай архе­а­ло­гіі. Добра бач­ны цём­ны пласт у раз­р­э­зах, мес­ца самых ран­ніх пла­стоў, дзе пася­лілі­ся люд­зі часоў позня­га камен­на­га веку, кан­ца 4-​3 тыся­ча­годдзяў да нашай эры. Потым узніклі паха­ван­ні больш познія. Курган павя­лічы­лі, бач­на, як яго пад­сы­палі. Гэта ў дыя­мет­ры мет­раў 10, разоў у тры боль­шы, чым сён­ня. Насыпаўся ён вялі­кай коль­кас­цю люд­зей. Недзе ў пачат­ку дру­го­га тыся­ча­годдзя да нашай эры ў гэтым мес­цы як бы пад­ся­лілі яшчэ адна­го нябож­чы­ка. Звычайна нябож­чык у ста­ра­жыт­на­сці супра­ва­д­жаў­ся вялі­кай коль­кас­цю дароў. Частка тых дароў, без­умоў­на, не заха­ва­ла­ся, таму шта яны былі з арганіч­ных мат­э­ры­я­лаў і згнілі, цела само­га нябож­чы­ка так­са­ма не заха­ва­ла­ся, застаў­ся толь­кі тлен і сля­ды цём­ныя, а на мес­цы магі­лы мы знай­шлі рэчы, якія былі паклад­зе­ныя памер­ла­му, – кажа археолаг.
Дарэчы, для таго часу магі­ла наса­мр­эч даволі бага­тая. Падчас рас­ко­пак ў гэтым кур­гане былі знойдзе­ныя спе­цы­яль­ныя паха­валь­ныя гарш­кі, камен­ныя свідра­ва­ныя і шлі­фа­ва­ныя кра­мя­нё­выя сяке­ры, нака­неч­нікі стр­эл з піль­ча­тым кра­ем, зроб­ле­ныя з мяс­цо­ва­га крэм­нія, якія, без­умоў­на, былі з дрэў­ка­мі, з лука­мі, але яны не заха­валі­ся, нарых­тоўкі кра­мя­нё­вых пла­с­ці­нак, з якіх чала­век у іншым жыц­ці паві­нен быў рабі­ць выра­бы, напрыклад, ножы­кі, нака­неч­нікі стр­эл і так далей.
– Усё гэта, самае ран­няе, адно­сіц­ца хут­ч­эй за ўсё да 2300-​1800 гг. да нашай эры, а больш позняе – да пачат­ку дру­го­га тыся­ча­годдзя да нашай эры – 1800-​1700 гады да нашай эры, – адзна­чае Мікалай Мікалаевіч. – У магі­ле мы так­са­ма знай­ші кра­мя­нё­вы кін­жал не з мяс­цо­ва­га крэм­нія, а з пры­ве­зе­на­га з Валыні ці з Заходняга Палесся. Яго, віда­ць, спе­цы­яль­на зра­білі для паха­ван­ня, бо яшчэ захоў­ва­юц­ца сля­ды шлі­фа­ван­ня, яго не ўжы­валі, ён све­жы. Кінжал змяш­чалі разам з нябож­чы­кам, бо ў гэты час ужо з’явілася мяс­цо­вая эліта, якая хаце­ла сябе чым­сь­ці вылучыць.Такі кін­жал сустра­ка­ец­ца вель­мі рэд­ка, на Беларусі гэта дру­гі кін­жал. Знайшлі мы і бур­шты­на­вую пад­вес­ку, пры­ве­зе­ную зда­лёк, хут­ч­эй за ўсё з Прыбалтыкі.
Акрамя спе­цы­я­лістаў з Акадэміі навук у рас­коп­ках дапа­ма­га­ла вялікая коль­кас­ць валанцёраў.Актыўна ўдзель­ні­чалі вуч­ні Рэчыцкага ліц­эю, з Веткаўскай сяр­эд­няй шко­лы, студэнты-​выпускнікі Гомельскага дзяр­жаў­на­га ўнівер­сыт­эта, супра­цоўні­ца Смаленскага гісторыка-​археалагічнага музея, аспіран­ты з гіста­рыч­на­га факульт­эта Беларускага дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта, іншыя валанцёры.
– Я вель­мі ўдзяч­ны ўсім ім за дапа­мо­гу, – кажа Мікола Крывальцевіч.
Настаўнік гісто­рыі Рэчыцкага раён­на­га ліц­эя Таццяна Адамаўна Лінец так­са­ма ўдзель­ні­ча­ла ў рас­коп­ках разам са сваі­мі вучнямі:
– З Мікалаем Мікалаевічам мы зна­ё­мыя з 2005 года, калі разам былі на рас­коп­ках у в. Мохаў Лоеўскага раё­на. І калі сёле­та ў нас з’явілася маг­чы­мас­ць паўд­зель­ні­ча­ць у рас­коп­ках паб­лі­зу Рэчыцы, мы адра­зу за яе ўча­пілі­ся і не паш­ка­да­валі. Тут мае дзе­ці зма­глі дакра­нуц­ца да гісто­рыі, на свае вочы паба­чы­ць, якая цяж­кая ёсць пра­ца архе­о­ла­га, але як тут наса­мр­эч ціка­ва. Да таго ж мае вуч­ні зай­ма­юц­ца даслед­чай дзей­на­сцю, таму гэты вопыт ім спатр­эбіц­ца. Я спад­зя­ю­ся, што нашае супра­цоўніцтва з Акадэміяй навук пра­цяг­нец­ца і далей.
Святлана Трунеўская