Незвычайны арт-аб'ект з'явіўся ў Магілёве — лесвіца «вышыванка» | televid.by
Пространство для рекламы
АПТЕКА

Незвычайны арт-аб’ект з’явіўся ў Магілёве — лесвіца «вышыванка»

На афар­боўку лесві­цы спатр­эбіла­ся больш за месяц і больш за 20 літраў фар­бы.

Новы незвы­чай­ны арт-аб’ект — лесві­ца «вышы­ван­ка» — з’явіўся ў Магілёве дзя­ку­ю­чы акты­вістам шко­лы гарад­скіх іні­цы­я­тыў «Цяпліца», паве­да­мілі ў аргані­за­цыі.

Маляўнічая лесві­ца раз­меш­ча­на ў мікра­ра­ёне Падніколье аблас­но­га цэн­тра — у мес­цы спус­ку да гарад­ско­га пля­жу на бера­зе Дняпра. Па сло­вах аўта­ра незвы­чай­на­га арт-аб’екта Уладзіслава Золатава, спа­чат­ку пла­на­ва­ла­ся раз­ма­ля­ва­ць бела­рус­кім нацы­я­наль­ным арна­мен­там які-​небудзь плот ці фасад дома, але мес­ца ў цэн­тры Магілёва для гэта­га не знай­ш­ло­ся.

«Тады мы паду­малі: мож­на пас­пра­ба­ва­ць зра­бі­ць лесві­цу, якая вяд­зе на гарад­скі пляж», — ска­заў ён.

Па сло­вах Золатава, на афар­боўку лесві­цы спатр­эбіла­ся больш за месяц з-​за няўстой­лі­ва­га надвор’я, уся­го ў пра­цах пры­малі ўдзел тры чала­векі. На ствар­энне малюн­ка сышло больш за 20 літраў фар­бы — яе маста­кам далі парт­нё­ры арт-​праекта. Прадстаўнік «Цяпліцы» так­са­ма адзна­чыў, што новае афарм­ленне лесві­цы гара­джа­нам спа­даб­а­ла­ся — пра гэта свед­чы­ць вялікая коль­кась­ць сэл­фі ў сацы­яль­ных сет­ках.

Намаляваны на лесві­цы арна­мент з’яўляецца эле­мен­там сім­ва­ла, якім у бела­рус­кай нацы­я­наль­най вышы­ў­цы аба­зна­чаў­ся бог сон­ца Ярыла.

Источник: Sputnik Беларусь