Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах — televid.by
Новая аптека в Речице
АПТЕКА

Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах

Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліц­ца сакр­эта­мі свя­точ­на­га ста­ла і вучы­ць гата­ва­ць посныя бурач­кі.

Літаральна некаль­кі дзён заста­ло­ся да каталіц­кіх, або, як яшчэ іх назы­ва­ю­ць у наро­дзе, «поль­скіх» Каляд, якія свят­ку­ю­ць па гры­га­ры­ян­скім кален­да­ры з 24 на 25 снеж­ня боль­шас­ць хры­с­ціян све­ту.

У 1582 год­зе папа Грыгорый ХІІІ увёў новую калян­дар­ную сіст­эму, якая атры­ма­ла назву гры­га­ры­ян­скай. У наступ­ным пас­ля гэтай пад­зеі год­зе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый выдаў указ, па яко­му ўсе жыха­ры краі­ны перай­шлі на гэты калян­дар. Замацавала гэты пера­ход спе­цы­яль­ная гра­ма­та, якая вый­ш­ла ў Вялікім Княстве Літоўскім 9 студ­зе­ня 1584 года. Тады ўжо пас­ту­по­ва пачалі пры­вы­ка­ць да свя­тка­ван­ня Раства Хрыстова і Новага года па-​новаму.

Вячэра пачы­на­ец­ца на змяр­кан­ні 24 снеж­ня. У кож­ным доме рых­ту­ец­ца накры­ты стол, за якім збіра­ец­ца ўся сям’я. На ста­ле муся­ць зна­ход­зіц­ца най­больш смач­ныя посныя стра­вы, коль­кас­ць якіх заў­сё­ды няц­от­ная.

Кожная гас­пады­ня гатуе стра­вы па свай­му выба­ру, часта аба­пі­ра­ю­чы­ся на сямей­ныя тра­ды­цыі. Але ёсць стра­вы, якія павін­ны быць пры­га­та­ва­ныя аба­вяз­ко­ва. Гэта даты­чыц­ца куц­ці – кашы з ячмен­най або пшаніч­най кру­пы, запраў­ле­най ў гэты вечар мёдам. Цяпер такую куц­цю часам вара­ць з рысу, дада­ю­чы ў яе разын­кі, арэхі, мёд. Але ў маёй сям’і пры­трым­лі­ва­юц­ца пер­ша­га, ста­ра­жыт­на­га вары­ян­та пры­га­та­ван­ня гэтай абра­да­вай кашы. Дарэчы, куц­цёй назы­ва­ю­ць усе тры свя­точ­ныя вяч­э­ры напра­ця­гу Каляд ад 24 снеж­ня па 6 студ­зе­ня. На ўсе куц­ці заў­сё­ды гату­ец­ца бага­тая вяч­э­ра. Прычым, калі гату­ю­ць посную ежу, гэта не зна­чы­ць, што стол бед­ны. Такіх страў робя­ць шмат, і яны смач­ныя.

Кутья – главное блюдо рождественского стола
© Sputnik /​ Виктор Толочко
Куцця на свя­точ­ны стол

Усе бела­рус­кія каталікі неад­мен­на рас­па­чы­на­ю­ць вяч­э­ру з дзя­лен­ня аплат­кай, прэс­ным белым хле­бам. Аплатка – сім­вал Хрыста. Далей пачы­на­ю­ць часта­вац­ца астат­ні­мі стра­ва­мі.

Святочныя стравы

Вячэра напяр­э­дад­ні Раства Хрыстова назы­ва­ец­ца Вялікая куц­ця. На ста­ле пры­сут­ні­ча­ю­ць блі­ны, аўся­ны кісель з цыбу­ляй, стра­вы з гры­ба­мі, рыба, пры­га­та­ва­ная роз­ны­мі спо­са­ба­мі, у тым ліку і рыб­ны халад­зец, грыб­ны квас.

Рыба смажаная
© Pixabay
Рыба сма­жа­ная

Але не буд­зем губ­ля­ць часу. Трэба добра пры­бра­ць у хаце, наку­пі­ць пада­рун­каў і пра­ду­ма­ць меню. Прапаную ўклю­чы­ць у яго вель­мі смач­ную посную стра­ву «Бурачкі посныя з разын­ка­мі», якая здоль­ная ўпры­го­жы­ць свя­точ­ны стол. Страву пад­глед­зе­ла ў Першай бела­рус­кай кулі­нар­най кні­зе «Літоўская кухар­ка» Вінцэнты Завадскай.

Бурачкі посныя - інгрыдыенты
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Бурачкі посныя — інгры­ды­ен­ты

Бурачкі посныя

  • некаль­кі бурач­коў
  • 1-​2 ст. лыж­кі цёр­тых суха­ры­каў
  •  2-​3 ст. лыж­кі воца­ту
  • 1-​2 ст. лыж­кі аліў­ка­ва­га алею
  • 1 цыбулі­на
  • 1 ст. лыж­ка мукі
  • 1 жмень­ка дроб­ных разы­нак
  • 2-​3ч лыж­кі цук­ру
  • соль на смак

Спячы або зва­ры­ць патр­эб­ную коль­кас­ць бурач­коў, пачы­с­ці­ць і пацер­ці на тар­ку. Пасмажыць на алеі дроб­на пасе­ча­ную і адціс­ну­тую цыбуль­ку, дада­ць у бурач­кі разам з разын­ка­мі. Дадаць солі і воца­ту на смак. Тушыць, паме­шва­ю­чы, каб стра­ва не пры­гар­э­ла.

Печаныя буракі значна смачнейшыя за вараныя
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Печаныя бура­кі знач­на смач­ней­шыя за вара­ныя

Падаючы на стол, абклас­ці кавал­ка­мі сма­жа­най рыбы або адва­ра­ны­мі гры­ба­мі, абсы­па­ны­мі мукой і пад­сма­жа­ны­мі ў аліў­ка­вым алеі.

Гатуйце з поспе­хам і анё­лы вам у дапа­мо­гу!

Источник: Sputnik Беларусь