Вясновы авітаміноз: як справіцца пры дапамозе народных сродкаў
Речицкий РЭС информирует
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
РЭС информирует

Вясновы авітаміноз: як справіцца пры дапамозе народных сродкаў

Замест таб­ле­так і мік­стур бела­ру­сы кары­сталі­ся народ­най сезон­най апт­э­кай: збіралі дзіка­ро­слыя раслі­ны і гата­валі з іх смач­ныя стра­вы. Сакрэтамі прод­каў дзеліц­ца этно­граф Ларыса Мятлеўская.

Менавіта вяс­ной вост­ра адчу­ва­ец­ца неда­хоп віта­мі­наў. Нашы муд­рыя прод­кі даў­но заў­ва­жы­лі, што пакуль на гра­дах пуста, мно­гія ага­род­ныя раслі­ны мож­на замяні­ць дзіка­рос­лы­мі, з якіх мож­на пры­га­та­ва­ць вель­мі смач­ныя стра­вы.

У ага­ро­дзе на вёс­цы пад пло­там заў­сё­ды рас­це кра­пі­ва, а побач з ёй і сніт­ка. На гра­дах вялікая коль­кас­ць зімо­вай цыбулі і час­на­ку, мож­на нашча­па­ць шчаўя, пятруш­кі і мацяр­душ­кі, а ў скле­пе ў добрай гас­пады­ні заў­сё­ды знойдзец­ца буль­ба, морк­ва і бура­кі. З дапа­мо­гай гэтых інгры­ды­ен­таў мож­на пры­га­та­ва­ць смач­ны і карыс­ны сня­да­нак.

Цудоўнае шчаўе

Шчаўё — цудоў­ная полівіта­мін­ная раслі­на. Асаблівую каш­тоў­на­сць мае ран­няй вяс­ной, калі не хапае віта­мі­наў. Па ўтры­ман­ню віта­мі­на В1 раслі­на не мае сабе роў­ных сярод ліс­ця­вой гарод­ні­ны. Дзякуючы высо­ка­му ўтры­ман­ню кіс­лот, віта­мі­ны ў шчаўі добра захоў­ва­юц­ца не толь­кі ў кан­серва­ва­ным выгляд­зе, але і пры вар­цы. Ужываць у ежу вар­та толь­кі мала­дое ліс­це. Са шчаўя гату­ю­ць супы, сала­ты, пюрэ, начын­кі для піра­гоў.

Шчаўе «Паздзіркоўскае»

Інгрыдыенты (на 4-​6 пор­цый):

  • 900 г шчаўя
  • 2 све­жых агур­кі або жмень­ка агу­роч­на­га пуста­цве­ту
  • 2 яйкі
  • 120 г зялё­най цыбулі
  • 4 ст лыж­кі смя­та­ны
  • Соль па сма­ку
  • Кроп

Як гата­ва­ць:

Шчаўё памы­ць, пар­э­за­ць, зва­ры­ць у 2 літрах пад­со­ле­най вады, аха­лад­зі­ць. Дадаць дроб­на нар­э­за­ныя агур­кі, а калі іх няма, то цэлыя кве­тач­кі агу­роч­на­га пуста­цве­ту, дроб­на пакры­ша­нае пер’е зялё­най цыбулі. Асобна пакры­шы­ць яйкі, кроп і паклас­ці іх кож­на­му ў талер­ку разам са смя­та­най.

Шчаўе
© Photo: szczyptachili.pl
Шчаўе

Есці з хле­бам або зва­ра­най у мун­дзірах буль­бай.

Суп са шчаўя

Інгрыдыенты:

  • 400 г вэн­джа­ных рэбраў
  • 250 г шчаўя
  • 150 г кра­пі­вы
  • 150 г сніт­кі
  • 2-​3 буль­бі­ны
  • 1 морк­ва
  • 1 корань пятруш­кі
  • 1 яйка
  • 4 ст лыж­кі смя­та­ны
  • Соль па сма­ку
  • 2 цыбулі­ны

Як гата­ва­ць:

Рэбры або любое мяса на коста­ч­цы залі­ць халод­най вадой і зва­ры­ць з цыбу­ляй, морк­вай і пятруш­кай. Калі вада закі­пі­ць, зня­ць пену і вары­ць на сла­бым агні каля гад­зі­ны. Затым пра­цад­зі­ць булён і дада­ць нар­э­за­ную кубі­ка­мі буль­бу, гата­ва­ць яшчэ 15-​20 хвілін.

Шчаўё, кра­піву і сніт­ку пераб­ра­ць, памы­ць, пакры­шы­ць і апус­ці­ць у булён, дада­ць соль, улі­ць тон­кім стру­мен­чы­кам рас­ка­ло­ча­нае загад­зя сырое яйцо і вары­ць яшчэ хвілін 6-​10. У талер­ку паклас­ці смя­та­ну.

Як нарыхтаваць шчаўе

Паколькі шчаўе пера­рас­тае вель­мі хут­ка і калі пойдзе ў стр­эл­ку, то ўжо перас­тае быць ядо­мым праз шча­ве­ле­вую кісла­ту, гас­пады­ні імкнуц­ца наза­пасі­ць яго на зіму. У 19 ста­годдзі ліс­це шчаўя не толь­кі салілі, але і сушы­лі.

«Маладую зеляні­ну суша­ць вяс­ной у цяні, раз­ла­жы­ў­шы на абру­сах. Захоўваюць у гарш­ках і скры­нях, засла­ных папе­рай, і аба­вяз­ко­ва ў сухім памяш­кан­ні. Такое шчаўе буд­зе леп­шае, больш далі­кат­нае, чым салё­нае»,

раі­ла Ганна Цюндзявіцкая, аўтар­ка зна­ка­мітай «Літоўскай гас­пады­ні».

Паспрабуйце зра­бі­ць, як раі­ць аўтар­ка «Літоўскай гас­пады­ні». Калі ж ляно­та сушы­ць і салі­ць, то мож­на зама­розі­ць шчаўе ў лядоўні.

Крыніца: Sputnik Беларусь