Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята
Amigo S
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята

Этнограф Ларыса Мятлеўская рас­па­вя­дае пра прык­ме­ты і народ­ныя тра­ды­цыі Дня сара­ка пакут­нікаў Севасцейскіх.

На Паазер’і існа­ваў цудоў­ны звы­чай, калі дзе­ці босы­мі з печы­вам у фор­ме роз­ных пту­шак выбя­галі на пра­талі­ны, слу­халі жаўру­коў і кры­чалі: «Сорак мучанікаў пры­ля­та­е­ць, сорак мучанікаў пры­ля­та­е­ць»!

22 сакавіка свят­ку­ю­ць пры­свя­так Саракі — Дзень сара­ка пакут­нікаў Севасцейскіх, якія пакутвалі ў Севасційскім возе­ры. Драматычная гісто­рыя рас­па­вя­дае пра воі­наў, якія адмо­вілі­ся пры­нес­ці ахвя­ру іда­лам пад час праў­лен­ня імпе­ра­та­ра Лікінія. За непас­лу­ш­эн­ства іх пад ахо­вай пакі­нулі на ноч на лёд­зе Севасційскага возе­ра, якое зна­ход­зіц­ца ў Арменіі. Пакутуючых ад хола­да люд­зей спа­ку­шалі тым, што на бера­зе была рас­топ­ле­на лаз­ня. Адзін з сара­ка воі­наў не вытры­маў, пабег да лаз­ні, але памёр на паро­зе. Тады адзін з вар­таўнікоў, ура­жа­ны муж­на­сцю і верай астат­ніх пакут­нікаў, далучы­ў­ся да іх.

На Саракі ўсяго па сорак: гульняў, варожбаў, прыкметаў

Каму калісь­ці прый­шло ў гала­ву спа­лучы­ць дзень памя­ці сара­ка пакут­нікаў з пры­лё­там пту­шак, цяпер не даз­нац­ца. Народ жа як заў­сё­ды ўда­ла спа­лучыў у сва­ёй свя­до­мас­ці свя­тка­ванне вес­на­ва­га раў­над­зен­ства з пад­зе­я­мі хры­с­ціян­скай гісто­рыі.

Жаўрук чым­сь­ці падоб­ны да гэтых геро­яў. Па народ­ных уяў­лен­нях, душы людзей-​пакутнікаў пераўтва­ры­лі­ся ў жаўру­коў. Самі ж воі­ны сталі апе­ку­на­мі зем­ля­роб­ства. Маленькая квё­лая птуш­ка пры­ля­тае з выраю ў наш край, калі яшчэ вель­мі холад­на. Часам на палет­ках ляжы­ць снег. Але цэлы дзень яна спя­вае пес­ню соней­ку, а ў нач­ным змро­ку мерзне на ска­ва­най маро­зам чор­най зям­лі. Пакутніца!

З цягам часу нават абра­да­вае печы­ва ў выгляд­зе пту­шак пачалі назы­ва­ць «мучані­ка­мі».

Абрадавае печыва ў выглядзе птушак
© Sputnik — Ларыса Мятлеўская
Абрадавае печы­ва ў выгляд­зе пту­шак

Уяўленне аб тым, што на Саракі пры­ля­тае  сорак  «птушак-​пакутнікаў», пас­ля чаго нады­ход­зі­ць вяс­на, рас­паў­сюд­жа­на амаль па ўсёй Беларусі і асаб­лі­ва на яе поўна­чы. У Полацкім раёне ста­рыя люд­зі сцвяр­джа­ю­ць: «Кажуць: сорак пту­шак пры­ля­ці­ць — сорак мучанікаў».

Свята прак­тыч­на пры­па­дае на вес­на­вае раў­над­зен­ства, калі дзень і ноч быва­ю­ць роў­ныя па часе. У наро­дзе пра тое так і каза­лі: «На Сорак мучанікаў дзень з ноч­чу мера­ец­ца».

Народны метэапрагноз

Лічаць, якое надвор’е было на Саракі — такое заста­нец­ца на 40 наступ­ных дзён. Асабліва назіралі за надвор’ем да 12 гад­зін. Лічылі, што калі буд­зе пахмур­на, то вяс­на буд­зе ран­няя, калі сон­ца, то наа­д­ва­рот.

Раўнадзенства заў­сё­ды чароў­ны час! Гэта перы­яд, калі ўсё аднаў­ля­ец­ца ў пры­ро­дзе, абуд­жа­ец­ца ад сну, адра­джа­ец­ца наноў. Асабліва ў гэты дзень ніко­му не мож­на жада­ць зло­га.

Згодна павер’ям у гэты час саро­ка пачы­нае віць сабе гняз­до і пры­носі­ць для гэта­га 40 пру­цікаў. Але чакалі яшчэ 40 маразоў і ўсё ж веры­лі, што нібы­та тады пры­ля­тае 40 жаўру­коў. Гаспадыні выпя­калі з цеста 40 жаўру­коў, 40 малень­кіх піраж­коў, галушак, лапу­ноў і іншыя стра­вы. Печаныя фігур­кі пту­шак раз­да­валі дзе­цям, сва­я­кам, сусед­зям. Было пры­ня­та пад­кі­да­ць іх у гару, соча­чы за тым, каб «пту­шач­ка» пад­ля­та­ла як най­вы­ш­эй. Так вара­жы­лі на здароў’е. Чым выш­эй птуш­ка пад­ля­ці­ць, тым зда­ра­вей­шы буд­зеш напра­ця­гу года. У Лёзненскім раёне ста­рыя люд­зі каза­лі: «Нада первую птуш­ку есць на Саракі, тады буд­зеш так шыб­ка хад­зі­ць, як птуш­ка лята­е­ць».

Фігуркі птушак прынята вешаць па дрэвах
© Sputnik — Ларыса Мятлеўская
Фігуркі пту­шак пры­ня­та веша­ць па дрэ­вах

Крошкі ад печы­ва гас­пады­ні сыпалі хат­няй птуш­цы, каб добра неслі­ся, не хвар­э­лі, вялі­ся.

Для вяс­ко­вых дзя­цей яйкі заў­сё­ды былі ласун­кам, паколь­кі іх ліш­кі гас­пады­ні часта пра­да­валі на кір­ма­шы, каб папоўні­ць сямей­ны бюд­ж­эт. Таму хлоп­чы­кі часта адпраў­ля­лі­ся шука­ць яйкі ў лес і поле. На Саракі яны павін­ны былі ўста­ць да ўсхо­ду сон­ца і закры­ў­шы вочы, падаб­ра­ць на два­ры сорак трэ­с­ак і высы­па­ць іх пад печ. Хто выка­нае гэта, той вяс­ною знойдзе 40 пту­шы­ных гнёз­даў.

Каб быць пас­пя­хо­вым на рыбал­цы, трэ­ба было зра­бі­ць тое самае, толь­кі трэс­кі паклас­ці ў рыба­лоў­ную сна­сць «ват», якая нага­д­вае сетка­вы мяшок, пры­ма­ца­ва­ны да квад­рат­най рамы, і добра іх патр­эс­ці. Казалі: «Будзець рыба сіль­на лавіц­ца ў гэтую ват­ку»!

На пачат­ку XX ста­годдзя этно­граф Дабравольскі запі­саў у Ельнінскім паве­це ціка­вую дзі­ця­чую гуль­ню. Дзеці, выкон­ва­ю­чы паха­ванне «трун­кі» з нася­ко­мым, спя­валі: «Жылі не сяляне, памер­лі не рад­зі­целі». Ці не праў­да ары­гі­наль­ны спо­саб паз­бавіц­ца ад шкод­ных нася­ко­мых!

Дзяўчыны спяваюць народныя песні на "Гуканне вясны"
© Sputnik /​ Виктор Толочко
Дзяўчыны спя­ва­ю­ць народ­ныя пес­ні на «Гуканне вяс­ны»

Каб добра рос лён, малыя і даро­слыя гуш­калі­ся на арэ­лях. На Саракі пра­ця­г­ва­ю­ць Гукаць вяс­ну. Дзяўчаты шукалі высо­кае мес­ца і, сабраў­шы­ся разам, гукалі, пры­зы­валі вяс­ну сло­ва­мі, пра­маў­ля­лі вяс­нян­кі: «Агууу, вяс­на, агу­уу, крас­на! Што ты нам пры­няс­ла?..» Гэта «агу­уу» ляце­ла далё­ка і, часам было чува­ць у сусед­няй вёс­цы. А адтуль так­са­ма мож­на было пачу­ць той жа адказ. Калі горак не было, спе­ў­най пля­цоў­кай ста­навіла­ся стра­ха адры­ны, хле­ва ці звы­чай­ны плот або азя­род (пры­с­та­са­ванне для суш­кі сена, сна­поў). А яшчэ дзяў­ча­ты вара­жы­лі на замуж­жа. Яны скла­далі печа­ных жаўру­коў у рэша­та, рэша­та кру­жы­лі і пры­га­во­рвалі: «Рэшата, рэша­та, кру­жы­ся ка мне. Калі я замуж пай­ду, у мяне буд­зе мно­га дзе­так, я буду бага­тая…»

Ці вось яшчэ адзін спо­саб пава­ра­жы­ць на лёс. Пры выпя­кан­ні була­чак у сырое цеста ўкла­далі:

пяр­с­цё­нак — да вясел­ля;

цвік — да жур­бы;

мане­ту — да даб­ра­бы­ту;

ключ — да новай хаты;

пацер­ку — цяжар­на­сць;

гузік — да новай вопрат­кі;

завуш­ні­цу — знойдзеш суд­жа­на­га.

Калі нады­ход­зіў вечар, кож­ны браў па була­ч­цы і па знойдзе­на­му прад­ме­ту.

На Паазер’і ў нека­то­рых мяс­цо­вас­цях існа­ваў доб­ры на мой погляд звы­чай, калі на Саракі запра­шалі ў гос­ці сусед­зяў «на камы». «Суседзі прых­од­зілі, а хазяін ужэ строіў стол… Хазяін кажа: «Спасіба, што прыш­лі на нашы камы». Калі хтось­ці прых­од­зіў, гэта была вялікая радас­ць.

Бульбяныя клёц­кі

Інгрыдыенты:

  • Бульба
  • Соль па сма­ку
  • Алей
  • Цыбуля

Як гата­ва­ць:

Абабраную буль­бу натар­ка­ва­ць, добра адціс­ну­ць у палат­ня­ным мяш­эч­ку, пасалі­ць, сфар­ма­ва­ць малень­кія шары­кі крыху болей за арэх і аку­рат­на паклас­ці ў пад­со­ле­ны кіпень. Сачыце, каб не раз­ва­ры­лі­ся. Але і гэта не страш­на, у вас тады атры­ма­ец­ца суп-​церцюха.

Гатовыя клёц­кі мож­на палі­ць але­ем з пад­сма­жа­най цыбу­ляй, а мож­на нават пад­сма­жы­ць свае клё­цач­кі.

Крыніца: Sputnik Беларусь