Калядоўшчыкі гуляюць!
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Калядоўшчыкі гуляюць!

Фота Наталлi Лаўранчук13 cтуд­зе­ня, уве­чар паняд­зел­ка, на Цэнтральнай плош­чы было весе­ла і шмат­люд­на, няг­лед­зячы на мароз, на які мы пас­ля цёпла­га, як на поўд­ні, снеж­ня ўжо паспе­лі забыц­ца. Разам са шчад­роўш­чы­ка­мі з Гарадскога пала­ца куль­ту­ры жыха­ры Рэчыцы свя­тка­валі Каляды – самае яркае і доў­га­ча­ка­нае свя­та сярод народ­ных калян­дар­ных абра­даў. Спачатку пры­го­жы­мі моц­ны­мі гала­са­мі каляд­ныя пес­ні прас­пя­валі Любоў і Крысціна Дворак і Майя Кацюшчанка, а потым на сцэну ўзня­лі­ся гас­па­да­ры і завітаў­шыя да іх шчад­роўш­чы­кі, якія сыпалі пажа­дан­ня­мі шчас­ця і даб­ра­бы­ту, як зер­нем з меха: “Каб ўвесь год быў шчаслі­вым, былі буй­ныя вашыя нівы”, “Майце ўся­го даволі , а бяды ніколі”, “Шчасце каб было, а няш­час­це каб сышло”, “Хай буд­зе сям’я ваша бага­та, а радас­цю поўніц­ца хата”. Гэтыя пажа­дан­ні перап­ля­талі­ся са спе­ва­мі ўдзель­нікаў хара­вой групы ансам­бля “Дняпро”, пад якія, каб не змерз­ну­ць, з зада­валь­нен­нем тан­чы­лі дзет­кі і кабе­ты мала­дыя і больш ста­лыя. Шчодры вечар – самы пры­дат­ны час для вараж­бы. Сярод каля­доўш­чы­коў знай­шла­ся і цыган­ка, якая прад­каз­ва­ла будучы­ню і на сала­мя­ных сцяб­лі­нах, і на карт­ках, шка­да толь­кі, што ў народ не сыш­ла, каб пава­ра­жы­ць мала­дым дзяўчы­нам. Загадкі, кон­кур­сы, гуль­ні, тан­цы ў коле, гар­эз­лі­выя выбры­кі вучо­на­га мяд­звед­зя і такой самай казы – на плош­чы каля ёлкі напяр­э­дад­ні Старога Новага года было ціка­ва і весе­ла. А самых тры­ва­лых гле­да­чоў напры­кан­цы свя­та каля­доўш­чы­кі часта­валі пер­ні­ка­мі і цукеркамі. 

Лічылася, што калі весе­ла пра­вес­ці пач­а­так Новага году, то ўвесь год буд­зе вясё­лы і шчаслі­вы. Здаецца, у тых, хто завітаў у Шчодры вечар на плош­чу, так і атрымаецца.
Святлана Трунеўская
Р.S. Арганізатары свя­та і метадыст ГПК Таццяна Чырык выказ­ва­ю­ць шчы­рую пад­зя­ку ўдзель­ні­кам сту­дыі тан­цу “Страказа” ЦТДіМ (кіраўнік Юлія Мамадаліева), а так­са­ма Віктару Калацею, Людміле Грызуновай, Ілле Ільяшэнка і Максіму Аўдзеенка.