Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Amigo.by
Amigo.by

Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі

Каб астуд­зі­ць сябе, не аба­вяз­ко­ва есці выключ­на салод­кія пры­сма­кі. Самыя ціка­выя рэц­эп­ты бела­рус­ка­га халад­ніка — у пад­бор­цы Sputnik.

Звыклы для сучас­ных гур­ма­наў вары­янт халад­ніка — суп ружо­ва­га коле­ру, асно­вай яко­га з’яўляюцца бура­кі. Беларускія куха­ры і кухар­кі, як і іх кале­гі з іншых краін заў­сё­ды любілі фан­та­зіра­ва­ць, таму пры­ду­малі шмат вары­я­цый на тэму халод­на­га супа.

Sputnik заклі­кае шука­ць новыя гары­зон­ты бела­рус­кай кулі­на­рыі і пра­па­нуе пакаш­та­ва­ць хаця б адзін вары­янт халад­ніка. А лепш усе тры.

Халаднік з агурочнага расолу

Каб пры­га­та­ва­ць халад­нік для ама­та­раў «чаго-​небудзь салё­нень­ка­га» спатр­эбіц­ца 1 л агу­роч­на­га расо­лу, 2—3 вара­ныя яйкі, 400 гр вады, 2 све­жыя агур­кі, пер’е цыбулі, жме­ня зялё­на­га кро­пу, некаль­кі кве­так агу­роч­на­га пуста­цве­ту і 200 гр смя­та­ны.

Огуречная разгрузка - самая приятная
CC0 /​ Pixabay /​ StockSnap
Агуркі — аба­вяз­ко­вы інгры­ды­ен­ты любо­га халад­ніка

Прыгатаваць стра­ву, якую асаб­лі­ва ацэня­ць цяжар­ныя жан­чы­ны і тыя, хто ўчо­ра крыху пераб­раў з гар­эл­кай, вель­мі лёг­ка. У агу­роч­ны расол трэ­ба дада­ць дроб­на пакры­ша­ныя агур­кі, цыбу­лю, кроп. Калі расол вель­мі салё­ны, яго мож­на раз­вес­ці вадой. Перад пада­чай ў талер­ку трэ­ба пакры­шы­ць вара­нае яйка, дада­ць смя­та­ны і упры­го­жы­ць стра­ву квет­ка­мі агу­роч­на­га пуста­цве­ту.

Халаднік з кіслага малака

Не вель­мі адроз­ні­ва­ец­ца па інгры­ды­ен­тах ад свай­го агу­роч­на­га бра­та халад­нік з кісла­га мала­ка. У ім крыху менш склад­нікаў — толь­кі кіс­лае мала­ко, зялё­ная цыбу­ля, агу­рок, вара­ныя яйкі і кроп.

Асновай для халадніка можа стаць кіслае малако
© Sputnik Людмила Янковская
Асновай для халад­ніка можа ста­ць кіс­лае мала­ко

Многія не разу­ме­ю­ць, як мож­на спа­лу­ча­ць све­жую ага­род­ні­ну з малоч­ны­мі пра­дук­та­мі, але вар­та паве­ры­ць — гэта сапраўд­ная сма­ка­та. Хрумсткія агур­кі і мяк­кі малоч­ны смак не пакі­ну­ць абы­я­ка­вым ніко­га.

Халаднік са шчаўя

Халаднік са шчаўя мала чым, акра­мя сма­ку, адроз­ні­ва­ец­ца ад звы­кла­га халад­ніка з бура­коў. Набор інгры­ды­ен­таў стан­дарт­ны: све­жы агу­рок, цыбу­ля, кроп і вара­ныя яйкі. Аснова замест бура­коў — шчаўе. Чым малад­зей­шым буд­зе шчаўе, тым смач­ней­шым — халад­нік.

Шчаўе - таксама выдатны варыянт для халадніка
© Photo: szczyptachili.pl
Шчаўе — так­са­ма выдат­ны вары­янт для халад­ніка

Страва мае пры­ем­ны кісла­ва­ты смак, які мож­на пад­кр­эс­лі­ць смя­та­най. Хто баіц­ца праз­мер­най кісла­ты, ад малоч­ных пра­дук­таў у гэтым халад­ніку можа адмо­віц­ца.

Крыніца: Sputnik Беларусь