«Вясняначка» – пераможца!
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

«Вясняначка» – пераможца!

Ансамбль «Вясняначка»Па-​рознаму адпа­чы­ва­ю­ць школь­нікі на каніку­лах – хтось­ці сяд­зі­ць дня­мі ў інт­эр­нэце, хтось­ці выяж­д­жае на ван­дроўкі за мяжу. А вось выха­ван­цы Рэчыцкага цэн­тра твор­час­ці дзя­цей і молад­зі, удзель­нікі твор­ча­га калек­ты­ва «Вясняначка», як рас­па­вя­ла нам загад­чык аддзе­ла па асноў­най дзей­на­сці цэн­тра Алена Сніцарэнка, вес­на­выя каніку­лы пра­вя­лі ў нацы­я­наль­ным азда­раў­лен­чым цэн­тры «Зубраня». Дзятве не было калі сума­ва­ць – у цэн­тры заўж­ды адбы­валі­ся роз­ныя кон­кур­сы, фесты­валі, кан­фер­эн­цыі, пра­вод­зіла­ся без­ліч мера­пры­ем­стваў. У адным з іх – рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се фальк­лор­ных калек­ты­ваў «Юныя тален­ты Беларусі» – узя­лі ўдзел і нашыя зем­ля­кі. Дарэчы, у гэтым кон­кур­се ўдзель­ні­ча­ла 12 калек­ты­ваў з усёй Беларусі: Мінска, Магілёва, Гродна, Жодзіна, Жлобіна, Слоніма, Салігорска, Наваполацка і іншых гара­доў. Праграма выступ­лен­ня кож­на­га калек­ты­ву скла­да­ла­ся з двух фальк­лор­ных абра­даў: «Гуканне вяс­ны» і абра­ду, улас­ці­ва­га для род­най мяс­цо­вас­ці ансам­бля. «Вясняначка» паказ­ва­ла наш абрад «Юр’е». Варта ска­за­ць, што ўдзель­нікі гур­ту – неад­на­ра­зо­выя пера­мож­цы гарад­скіх, раён­ных і аблас­ных кон­кур­саў і фесты­ва­ляў. Таму вынік быў чака­ны, але не менш радас­ны: у намі­на­цыі «Сцэнічнасць» рэчыц­кі ансамбль народ­най пес­ні заняў пер­шае мес­ца і быў узна­га­род­жа­ны дып­ло­мам І сту­пе­ні і галоў­ным пры­зам кон­кур­су – «Крышталёвым зуб­рам». Журы, у склад яко­га ўва­х­од­зілі загад­чык кафед­ры этна­ло­гіі і фальк­ло­ру Беларускага дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта куль­ту­ры і мастацтваў В.В. Калацэй, док­тар філа­соф­скіх навук, пра­фе­сар Э.К. Дарашэвіч, мастац­кі кіраўнік фальк­лор­на­га ансам­бля «Грамніцы», пра­фе­сар У.К. Зяневіч – так­са­ма супра­цоўнікі ўнівер­сіт­эта куль­ту­ры і мастацтваў, заслу­жа­ная артыст­ка Рэспублікі Беларусь М.П. Маршак, адзна­чы­ла яшчэ і цудоў­ную згур­та­ва­на­сць калек­ты­ву. Асобна быў вылу­ча­ны высо­кі ўзро­вень музычна-​выканаўчага май­ст­эр­ства саліст­кі «Вясняначкі» Крысціны Дворак. 

Як рас­ка­за­ла кіраўнік рэчыц­ка­га ансам­бля Любоў Дворак (на здым­ку ў цэн­тры), удзел у такіх кон­кур­сах трэ­ба бра­ць аба­вяз­ко­ва, каб мець маг­чы­мас­ць уба­чы­ць, на што здоль­ныя іншыя падоб­ныя калек­ты­вы, каб пера­ня­ць вопыт у больш дасвед­чан­ных выка­наў­цаў, а так­са­ма каб пака­за­ць, на што здоль­ны ты сам.
– У нас ёсць вялі­кае жаданне і далей удзель­ні­ча­ць у фальк­лор­ных кон­кур­сах, – дадае Любоў Міхайлаўна. – Такім чынам мы маем маг­чы­мас­ць пагляд­зе­ць іншыя народ­ныя калек­ты­вы, абмя­няц­ца з імі досве­дам песен, кара­го­даў, быта­вых тан­цаў. І вялікі дзя­куй зна­ка­міта­му журы, што так высо­ка нас адзначыла.
Віншуем «Вяснаначку» з пера­мо­гай і жада­ем ёй далей­шых твор­чых поспе­хаў і дасягненняў!
Святлана Трунеўская