На чте­ние: 0.8 mintue
Падчас адкрыцця магазінаУ міну­лы чацвер у Рэчыцы на вул. Маладзёжнай, 3д, адбы­ло­ся адкрыц­цё нова­га мага­зі­на – універ­са­ма MART INN. Як адзна­чыў Гінтарас Марцінкявічус, кіраўнік кам­паніі MART INN FOOD, якая з’яўляецца адзі­най бела­рус­ка­моў­най ганд­лё­вай сет­кай на Беларусі, гэта шас­нац­ца­ты мага­зін у нашай краіне, трэці ў Гомельскай воб­лас­ці і най­леп­шы сярод усіх мага­зі­наў сет­кі з будаўніц­ка­га пунк­ту гле­джан­ня. І наса­мр­эч, каля ган­дё­ва­га аб’екта абста­ля­ва­ная зруч­ная аўта­пар­коўка, уста­ля­ва­ны свет­ла­фор, у мага­зіне – прас­тор­ныя залі для пакуп­нікоў, што дае маг­чы­мас­ць уваж­лі­ва вывучы­ць шмат­лікі раз­на­стай­ны тавар на паліцах. 

Старшыня Рэчыцкага рай­вы­кан­ка­ма Віталь Панчанка пад­час адкрыц­ця заў­ва­жыў, што мага­зін адкры­ў­ся ў пер­шую чар­гу для пакуп­нікоў, і пажа­даў, каб тая якас­ць тава­ру, якая ёсць у дзень адкрыц­ця, захоў­ва­ла­ся заў­сё­ды. А на стэла­жах і віт­ры­нах было на што пагляд­зе­ць. У зоне садавіны-​гародніны, напрыклад, – пры­го­жыя чырвона-​жоўтыя ман­га, веліз­ныя како­сы, све­жыя трус­каўкі (нятан­ныя, але вель­мі апе­тыт­ныя), чырво­ны і зялё­ны перац чылі, дроб­ныя памі­до­ры чэры, цёмна-​зялёныя ава­ка­да, звы­к­лы ўжо набор астат­ніх пла­доў (вінаград-​бананы-​яблыкі, цыбуля-​гуркі-​морква і г.д.) і нават жывыя лаўро­выя дрэў­цы для тых, хто любі­ць усё самае све­жае. У канды­тар­скай зоне – ваф­лі, цукер­кі, печы­ва, роз­ныя руле­ты, кек­сы і шмат роз­ных смач­ных выра­баў, вялікая коль­кас­ць якіх пра­да­ец­ца па акцыі. Дарэчы, аб’явы пра акцыі раз­меш­ча­ны на жоўтых цэн­ні­ках, што вель­мі зруч­на для пакуп­нікоў: зда­лёк бач­на, на якія тава­ры сён­ня ёсць зніж­ка. У зоне мяс­ных выра­баў – аха­лод­жа­нае мяса і суб­пра­дук­ты, і гэта стан­дарт сет­кі MART INN, заў­ва­жае дыр­эк­тар дэпар­та­мен­та мар­ке­тын­гу і про­да­жу Алена Сітдзікава, – пра­да­ва­ць менавіта аха­лод­жа­нае, а не зама­ро­жа­нае мяса. А каму патр­эб­на зама­роз­ка – калі лас­ка, у залі ёсць так­са­ма і лядоўні з ёю. Ёсць у мага­зіне і зона кве­так, у якой галоў­ны­мі з’яўляюцца чароў­ныя архід­эі – самыя тан­ныя ў Беларусі, па сло­вах дыр­эк­та­ра дэпар­та­мен­та. Але і іншыя квет­кі не менш пры­го­жыя: выса­ка­род­ныя зант­эд­эс­кіі, сонеч­ныя гер­бе­ры, розна­ка­ля­ро­выя калан­хоэ і шмат роз­ных раслін для пако­яў і вуліцы.
 Яшчэ адна адмет­ная рыса сет­кі, адзна­чае Алена Сітдзікава, – гэта сезон­ная зона пра­мыс­ло­вых тава­раў, акту­аль­ных у кан­кр­эт­ны перы­яд, якая змя­ня­ец­ца некаль­кі разоў на год. Зараз, напрыклад, пара пік­нікоў, садоў-​агародаў, вось-​вось пач­нец­ца сезон адпа­чын­ку, таму і тавар пра­па­ну­ец­ца адпа­вед­ны: зям­ля для роз­ных раслін, дро­вы і вугаль для вогніш­ча, валіз­кі для пада­рож­жаў і іншыя неаб­ход­ныя ў гэтую пару рэчы.
– MART INN (mart – рынак, inn – па даро­зе) – гэта мага­зін каля дома, – кажа дыр­эк­тар дэпар­та­мен­та мар­ке­тын­гу і про­да­жу, – у які мож­на па даро­зе на ней­кае мера­пры­ем­ства зай­с­ці і купі­ць усё, што трэ­ба, знай­с­ці гэта лёг­ка і хут­ка, і жыць далей сваім жыц­цём, не нада­ю­чы вяліка­га зна­ч­эн­ня пра­ц­э­су пакуп­кі. Увогуле, уся наша пра­ца аргані­за­ва­на так, каб пакуп­ніку было зруч­на, выгад­на і бяс­печ­на рабі­ць пакуп­кі ў мага­зіне MART INN.
Разлічыцца за набы­тае так­са­ма про­ста: у мага­зіне сем кас, на якіх адра­зу мож­на ўзва­жы­ць тавар, не адстой­ва­ю­чы чар­гу спа­чат­ку да шаляў, пры­чым калі ў вас не больш за 3 пазі­цыі тава­ру, вы можа­це хут­ка і зруч­на раз­лічыц­ца на 1‑й экспрэс-​касе. І, як адзна­чы­ла дыр­эк­тар мага­зі­на Святлана Грабцэвіч, на бела­рус­ка­моў­нае пытанне касі­ры, і ўво­гу­ле супра­цоўнікі MART INN, здо­ле­ю­ць адка­за­ць па-беларуску.
Астаецца толь­кі дада­ць, што мага­зін пра­цуе кож­ны дзень, без пера­пын­каў, з 8.00 да 23.00.
Святлана Трунеўская

admin
Author: admin