На Купалле, на святое...
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

На Купалле, на святое…

 Кожны год на Беларусі ў дні лет­ня­га сон­ца­ста­ян­ня адзна­ча­ю­ць самае яскра­вае, маляўні­чае і паэтыч­нае свя­та – Купалле. Адсвяткавалі яго і ў Рэчыцы.
6 ліпе­ня каля Летняга амфіт­эат­ра сабра­ло­ся шмат наро­ду. Надвор’е спры­я­ла свя­ту: з-​за Дняпра ззя­ла соней­ка, лагод­ны вечар сыход­зіў на горад. На сцэне амфіт­эат­ра ўдзель­нікі калек­ты­ваў Гарадскога пала­ца куль­ту­ры лад­зілі тэатралі­за­ва­ную iмпр­э­зу “Летняя ноч­ка Купальская”. Усім вядо­ма, што ў дзень Івана Купалы ўсе квет­кі і зёл­кі набы­ва­ю­ць асаб­лівую гаю­чую, чароў­ную сілу. Таму да купаль­скай ночы рых­та­валі­ся з рані­цы – жан­чы­ны і дзяў­ча­ты ішлі на луг збіра­ць квет­кі, з якіх дзяў­ча­ты вілі вяноч­кі, а потым пус­калі іх па вад­зе, зга­даў­шы пра свой лёс. Падрыхтаваліся да яе і вядучыя свя­та. Гледачам раз­неслі ўжо зроб­ле­ныя з папа­ра­ці і кве­так вян­кі, і хто хацеў, запус­ціў іх у ста­ра­жыт­ны Днепр. 

 Абавязковым на Купалле было вогніш­ча. Для яго зносілі ўся­кую старыз­ну, якая сім­валі­за­ва­ла ўсё аджы­тае, хво­рае, непа­тр­эб­нае, і павін­на была згар­эць у ачы-​шчальным агні. Спрадвеку люд­зі нада­валі яму важ­нае зна­ч­энне, а полы­мя купаль­ска­га агню над­зя­ля­ла­ся ачыш­чаль­най сілай ад злых духаў, яго лічы­лі сво­е­а­саб­лі­вым аба­рон­чым, магіч­ным срод­кам. Вакол вогніш­ча вад­зілі кара­го­ды, а моладзь ска­ка­ла праз яго. Існавала павер’е, што калі ў час ска­кан­ня праз агонь у зака­ха­най пары рукі не разый­дуц­ца, то ў гэтым жа год­зе павін­на адбыц­ца іх вясел­ле. Праз сім­валі­за­ва­нае вогніш­ча на сцэне амфіт­эат­ра перас­ко­квалі арты­сты, а вось кара­го­ды вад­зілі ўсе, хто не пале­на­ваў­ся сый­с­ці са сваіх мес­цаў. Усе гэтыя нума­ры чар­га­валі­ся з купаль­скі­мі пес­ня­мі, што май­ст­эр­скі выкон­валі салі­сты народ­на­га хора вет­эра­наў і хара­вая група народ­на­га ансам­бля пес­ні і тан­ца “Дняпро”.
 Ну і якое ж Купалле без пошу­каў папараць-​кветкі! Кажуць, трэ­ба злаві­ць той момант, калі яна зацві­це на некаль­кі імг­нен­няў, і сар­ва­ць яе. Тады ўсе жадан­ні ўла­даль­ніка чароў­най папараць-​кветкі спраўд­зяц­ца, ён пачне разу­ме­ць мову раслін і жывёл, знойдзе багац­це і шчас­це. Але здаб­ы­ць яе вель­мі цяж­ка: у самую поўнач, калі яна павін­на рас­крыц­ца, нады­ход­зі­ць мац­ней­шая наваль­ні­ца, зіха­ці­ць бліс­каві­ца, гром б’е за гро­мам, і таму, хто асмель­ва­ец­ца сар­ва­ць квет­ку, зда­юц­ца роз­ныя пач­ва­ры, якія імкнуц­ца ўся­ляк пераш­код­зі­ць заду­мам чала­ве­ка. Аднак жа ўдзель­нікі народ­на­га тэат­ру здо­лелі справіц­ца з гэтай спра­вай: Янка знай­шоў квет­ку і пры­нёс яе людзям.
 – Праводзілі сон­ца на дру­гую пало­ву года,
Хай і ў гэтай пало­ве квет­ка шчас­ця буд­зе ў народа.
Каб адзін адна­го пава­жалі і баць­коў сваіх не забывалі,
Нашу спад­чы­ну шана­валі ды купаль­скую ноч успаміналі!

Такімі пажа­дан­ня­мі ўдзель­нікі тэатралі­за­ва­на­га свя­та Івана Купалы развіталі­ся з гледачамі.
Святлана Трунеўская