Кнігай аб’яднаныя
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Кнігай аб’яднаныя

У верас­нё­вы парад свя­таў ува­х­од­зі­ць і Дзень біб­ліят­эк, які ў нашай краіне свят­ку­ю­ць 15 верас­ня з 2001 года. Напярэдадні пра­фесій­на­га свя­та, 9 верас­ня, у рэчыц­кай цэн­траль­най біб­ліят­э­цы прай­шло ўша­на­ванне леп­шых пра­ца­ўнікоў біб­ліят­эк раё­на. Святкаванне супра­ва­д­жа­ла­ся прэ­зен­та­цы­я­мі пра­цы леп­шых уста­ноў і іх работ­нікаў, а так­са­ма пес­ня­мі, жар­та­мі, гуль­ня­мі. Не абый­ш­ло­ся і без падарункаў.
Сёння ў склад Рэчыцкай раён­най цэн­тралі­за­ва­най сіст­эмы ўва­х­од­зі­ць 43 біб­ліят­экі. Дзейнасць якіх накіра­ва­на на якас­нае абслу­гоў­ванне навед­валь­нікаў, пошук і ўка­ра­ненне сучас­ных форм рабо­ты і відаў пас­луг, у тым ліку плат­ных, развіц­цё інфар­ма­цый­ных рэсурсаў.
/​div>
На пер­шы погляд, біб­ліят­эка­ры – гэта спа­кой­ныя дамы, гато­выя пад­ка­за­ць і накіра­ва­ць, аднак, як ака­за­ла­ся, за гэтым віда­воч­ным спа­ко­ем утой­ва­юц­ца бяс­кон­цы крэа­тыў, пазітыў і вялікія аргані­за­тар­скія здоль­на­сці, якія мож­на бачы­ць як на гарад­скіх мера­пры­ем­ствах, так і про­ста завітаў­шы, напрыклад, у цэн­траль­ную біб­ліят­эку. Тут рэгу­ляр­на пра­ход­зя­ць сустр­эчы з пісь­мен­ні­ка­мі, выста­вы, ство­ра­ны ама­тар­скія аб’яднанні, якія пра­цу­ю­ць у роз­ных напрамках.
Захавальнікі кніг раё­на штод­ня абслу­гоў­ва­ю­ць сот­ні чыта­чоў. Так, за міну­лы год толь­кі цэн­траль­най раён­най біб­ліят­э­кай было абслу­жа­на больш за сем з пало­вай тысяч чыта­чоў. Здавалася б, для цяпе­раш­ня­га моман­ту, калі кажу­ць, што папу­ляр­на­сць кні­гі падае, ліч­ба нема­лень­кая. А ўсё таму, што нашы біб­ліят­эка­ры соча­ць за часам, рэгу­ляр­на папаў­ня­ю­ць кніж­ныя фон­ды навін­ка­мі літа­ра­ту­ры, пра­па­ган­ду­ю­ць сусвет­на вядо­мыя плы­ні, напрыклад, бук­росінг. Дарэчы, зараз фонд РЦБС скла­дае амаль 800 тысяч кніг, і гэта без уліку шмат­лікіх перы­я­дыч­ных выданняў.
– Мы імкнем­ся да аўта­ма­ты­за­цыі, – адзна­чае дыр­эк­тар раён­най цэн­тралі­за­ва­най біб­ліят­эч­най сіст­эмы Тамара Елісеева. – Зараз такім чынам пра­ход­зі­ць улік і ўкам­плек­та­ванне фон­ду, ства­ра­ец­ца элек­трон­ны ката­лог на кні­гі і арты­ку­лы з перы­я­дыч­ных выдан­няў, вяд­зец­ца кра­яз­наўчы ката­лог. Таксама маг­чы­ма, што ў горад­зе могу­ць адкрыц­ца яшчэ біб­ліят­экі. А вось што тычыц­ца раё­на, то тут нас чакае поў­ная апты­мі­за­цыя ўста­ноў тыпу «бібліятэка-​клуб». Сёння мож­на сме­ла каза­ць, што біб­ліят­экі – гэта не толь­кі аду­ка­цый­ныя, наву­ко­выя, інфар­ма­цый­ныя цэн­тры, але і скарб­ні­цы куль­ту­ры, кры­ні­цы ведаў і высо­кай духоўнасці.
Настасся Коцур