5 кастрычнiка – Дзень настаўнiка
Ускоряемся вместе
Телевид — объявление бегущей строкой на ТВ
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Настаўнік. Праз усё жыццё

Т.М.РуденкоКожны з нас з асаб­лі­вай цеп­лы­нёй, любоўю і пад­зя­кай успа­мі­нае сваіх настаўнікаў, у дум­ках не раз вяр­та­ец­ца ў свае школь­ныя гады. Асаблівасць настаўніц­кай пра­фесіі ў тым, што да яе даты­ка­ец­цаа кож­ны. З ім, доб­рым настаўні­кам і сяб­рам, пра­ход­зім мы шлях ад дзя­цін­ства да ста­лас­ці. Яму аба­вя­за­ны роз­ны­мі дасяг­нен­ня­мі – ад азоў гра­ма­ты да вялікіх сусвет­ных адкрыц­цяў. І кім бы ні стаў у жыц­ці чала­век – рабочым або наву­коў­цам, хле­ба­ро­бам або міністрам – кож­ны хоць адной­чы успа­мі­нае сваіх настаўнікаў, сваю шко­лу. Справядліва ска­за­на, што пісь­мен­нік жыве ў сваіх тво­рах, доб­ры мастак – у кар­ці­нах, скульп­тар – у ство­ра­ных ім скульп­ту­рах. А доб­ры настаўнік жыве у дум­ках і ўчын­ках людзей.
У сяр­эд­няй шко­ле № 8 з 1992 года пра­цуе Тамара Міхайлаўна Рудэнка. Маладога настаўніка бела­рус­кай мовы і літа­ра­ту­ры ў свой час заў­ва­жы­ла на той момант дыр­эк­тар шко­лы Таццяна Уладзіміраўна Філіпава і запрасі­ла з сёмай шко­лы. З тых часоў вось­мая для Т.М. Рудэнка ста­ла дру­гім домам.

Сёння Тамара Міхайлаўна – настаўнік выш­эй­шай катэ­го­рыі, клас­ны кіраўнік 9 «А». Творчы пошук, пра­фесій­нае май­ст­эр­ства, акту­аль­на­сць кож­на­га ўро­ка харак­тары­зу­ю­ць пра­цу гэта­га настаўніка. Яе вуч­ні тра­ды­цый­на паказ­ва­ю­ць доб­рыя вынікі на цэн­тралі­за­ва­ным тэс­та­ван­ні, наву­ко­вых чытан­нях, алім­пія­дах. За амаль 30 гадоў пра­цы ў шко­ле каля паў­сот­ні яе вуч­няў ста­навілі­ся пры­зё­ра­мі алім­піяд раён­на­га і аблас­но­га ўзроўняў.
– Настаўнікам я ста­ла дзя­ку­ю­чы Ніне Васільеўне Долатавай, май­му настаўніку рус­кай мовы, якая і цяпер пра­цуе ў Чаплінскай шко­ле Лоеўскага раё­на. Яна пры­ві­ла мне любоў да філа­ло­гіі, – прызна­ец­ца Тамара Міхайлаўна. – А вось про­філь­ную мову вызна­чы­ла любоў да бела­рус­кай літаратуры.
Тамара Міхайлаўна ўпэў­не­на, што толь­кі шчы­рай, адда­най любоўю да род­на­га сло­ва, сваім прыкла­дам мож­на заці­каві­ць вуч­няў такі­мі выключ­на важ­ны­мі прад­ме­та­мі ў шко­ле як бела­рус­кая мова і літа­ра­ту­ра. Кожны ўрок паві­нен ураж­ва­ць, заха­п­ля­ць сва­ёй ары­гі­наль­на­сцю. Да таго ж шыро­ка раз­гор­ну­тая настаўні­кам паза­клас­ная пра­ца, рэгу­ляр­ныя экс­кур­сіі па гара­дах Беларусі ўма­цоў­ва­ю­ць ціка­вас­ць навуч­эн­цаў да народ­ных тра­ды­цый і звычаяў.
– Залог поспе­ху ў пра­фесіі настаўніка – гэта не новыя мето­ды­кі, гэта інды­ві­ду­аль­ны пады­ход і шлях да сама­стой­на­сці вуч­ня, – кажа Тамара Міхайлаўна.– На мой погляд, боль­ша­га выніку дасягне той, хто сам буд­зе ставі­ць перад сабой мэты і зада­чы. Важную ролю так­са­ма адыг­ры­ва­ю­ць адсут­на­сць дыс­тан­цыі ў адно­сі­нах настаўнік-​вучань. Памятаю, як пас­ля адна­го з адкры­тых уро­каў да мяне падыш­ла намес­нік дыр­эк­та­ра Н.К. Блонская, адзна­чы­ла дамаш­нюю атма­сфе­ру, што пана­ва­ла ў кла­се. І сён­ня лічу, што гэтыя сло­вы былі леп­шай ацэн­кай маёй рабо­ты ад адміністра­цыі школы.
Тамара Міхайлаўна прызна­ец­ца, што цяпер пра­ца­ва­ць ста­ла скла­да­ней, чым, напрыклад, у пачат­ку дзе­вя­но­стых. І ў пер­шую чар­гу таму, што раней у выха­ван­ні дзі­ця­ці ўдзель­ні­чалі як настаўнікі, так і баць­кі. Сёння сіту­а­цыя змяніла­ся: шко­ла ўзя­ла на сябе боль­шую ролю ў фар­міра­ван­ні асо­бы вучня.
– Неяк я пра­чы­та­ла, што ў све­це існу­ю­ць тры галоў­ныя пра­фесіі – гэта ўрач, настаўнік і суддзя. І з гада­мі прых­од­зіш да выс­но­вы, што гэта сапраўд­ная ісці­на. Вось успом­нім Якуба Коласа «На роста­нях»: перад настаўні­кам зды­малі капя­люш, яго пава­жалі. Зараз тако­га не сустр­энеш, – раз­ва­жае Т.М. Рудэнка.
Настаўнік, як шмат гадоў таму, так і сён­ня, – пра­фесія, якая патра­буе поў­най сама­ад­да­чы, бяз­меж­най любо­ві і адда­на­сці прызна­ч­эн­ню. Толькі такі пады­ход да пра­цы маг­чы­мы ў гэтай справе.
– Тамара Міхайлаўна – сапраўд­ны пра­фесія­нал. У міну­лым год­зе два яе вуч­ні атры­малі пры­за­выя мес­цы на раён­най алім­піяд­зе па бела­рус­кай мове, – не хава­ю­чы гона­ру за кале­гу, кажа дыр­эк­тар СШ № 8 Мікалай Уладзіміравіч Найдзен. – Яна для мно­гіх слу­жы­ць прыкла­дам і аўта­рыт­этам. Да яе пры­слу­хоў­ва­юц­ца і вуч­ні, і баць­кі, і, вядо­ма, педагогі.
Дарэчы, напяр­э­дад­ні пра­фесій­на­га свя­та Тамара Міхайлаўна Рудэнка ўзна­га­род­жа­на Ганаровай гра­ма­тай аддзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і турыз­му Рэчыцкага райвыканкама.
Настасся Коцур