Летапісец роднай зямлі
Речицкий РЭС информирует
Телевид — настоящее цифровое кабельное телевидение

Летапісец роднай зямлі

Уладзімір Ліпскі - справаДзякуючы нама­ган­ням дыр­эк­та­ра Рэчыцкай раён­най біб­ліят­экі Тамары Елісеевай і яе твор­ча­му калек­ты­ву сталі ўжо тра­ды­цый­ны­мі сустр­эчы з пісь­мен­ні­ка­мі, выклад­чы­ка­мі, ціка­вы­мі люд­зь­мі. 11 ліста­па­да ў Рэчыцу завітаў наш сла­ву­ты зям­ляк Уладзімір Ліпскі, імя яко­га даў­но ўва­х­од­зі­ць у зала­ты фонд нацы­я­наль­най бела­рус­кай літа­ра­ту­ры. Уладзімір Сцяпанавіч – часты гос­ць у рэчыц­кай біб­ліят­э­цы і ўво­гу­ле на рэчыц­кай зям­лі. Гэтым разам пісь­мен­нік не толь­кі прэ­зен­та­ваў свае новыя кні­гі, што паба­чы­лі свет у 2015 год­зе – “Уладзімір Ліпскі. Творчасць і жыц­цё”, “Мілаградскі конік”, “Над Аўцюкамі тар­маз­ні” і іншыя, але і рас­каз­ваў пра сваю мала­до­с­ць, узга­д­ваў мат­чы­ны ўро­кі, даваў нака­зы молад­зі, заха­п­ляў­ся Аўцюкамі і аўц­ю­коў­ца­мі, раз­ва­жаў пра жыц­цё, дзя­ліў­ся сваі­мі пла­на­мі – і ўсё гэта з бяс­кон­цым юма­рам, бляс­кам у вачах і неі­ма­вер­най цеп­лы­нёй і жвавасцю.
Пра мала­до­с­ць
Я шосты ў сям’і. Бацька з маці пад­шкр­эб­лі – атры­маў­ся я. Бацьку было 50 гадоў, маці – 42. Так што, мала­дыя, час яшчэ ёсць, калі не паспе­лі. Яшчэ, як быў у шко­ле, я пісаў у газе­ту, і так было пры­ем­на, калі мае карот­кія арты­ку­лы дру­ка­валі! Вырашыў пас­ту­па­ць у Мінск на факульт­эт жур­налі­сты­кі. Прыехаў я фран­там з Шоўкавіч: ней­кія баць­ка­выя шта­ны, кашу­ля, пазы­ча­ная ў сусе­да, плашч брэ­зен­та­вы, шап­ка, як у чыгу­нач­нікаў, у тор­бе бру­сок сала і кніж­кі. А ўва­кол такія ўсе мод­ныя ход­зя­ць! Сеў на лавач­ку, сяд­жу, думаю – што рабі­ць, куды я пай­ду? Хіба я пас­туп­лю разам з гэты­мі гарад­скі­мі, пры­го­жы­мі і сім­па­тыч­ны­мі люд­зь­мі? А тут хлоп­цы з вуз­наж­с­кай шко­лы кажу­ць – пай­шлі ў наш тэхні­кум хар­чо­вай пра­мыс­ло­вас­ці, там цябе возь­му­ць. Ну і пас­ту­піў за кам­панію. А як жа маці з баць­кам радаваліся!
Пра мат­чы­ны ўрокі
У 1999 г. вый­ш­ла мая кніж­ка “Мама. Малітва сына”, у якую вылілі­ся ўсе ўро­кі, што дава­ла, сама пра тое не зда­га­д­ва­ю­чы­ся, мне мама. У гэтым год­зе ў Маскве гэтая апо­вес­ць вый­ш­ла ў раман-​газеце для школь­нікаў. Ведала б мая мама, што ў шко­лах Расіі чыта­ю­ць пра яе, пра Шоўкавічы, пра тое, як яна дава­ла ўро­кі свай­му мень­шань­ка­му! Урокі вель­мі просцень­кія, але яны адгу­ка­юц­ца і па сёняш­ні дзень. Ну вось, напрыклад, калі я пае­хаў ужо вучыц­ца ў Мінск. Сабраліся ўсе род­ныя, бліз­кія, сусед­зі, усе пра­ва­жа­ю­ць мяне. І вось я ўжо за возам іду, мама пад­бег­ла да мяне і кажа: “Сынок, ну не згубі­ся ты там, у гэтым Мінску”… Фраза як наказ, як прось­ба. Слава Богу, не згубіўся…
Або апош­няя мамі­на фра­за. Яна ўжо не выход­зі­ла з хаты, ляжа­ла, я быў ля яе два дні. І вось ўжо развіталі­ся, я сеў у машы­ну, гля­нуў на хату – а яна ў вакне, махае рукой, каб я зай­шоў. Я з машы­ны ў хату, лячу, думаю, нешта хоча ска­за­ць важ­нае, можа самае апош­няе… Прыбег – яна мне кажа: ты ж абя­цаў узя­ць сусед­чы­ну дзяўчын­ку ў Мінск, дык не забудзь… Свет мой ясны, пра што яна дума­ла… Як жа гэта не ўрок…
Я цяпер усіх пра­шу – люд­зі, дзе­ці, запі­свай­це мамі­ны сло­вы – яе пры­маўкі, яе пес­ні, яе пажа­дан­ні. І гэта адгук­нец­ца пас­ля ў вас, і вы гэтую кніж­ку пера­дад­зі­це як самую вялікую спад­чы­ну сваім дзе­цям, уну­кам, праў­ну­кам. Кожны чала­век – гэта пла­не­та, гэта кні­га. Я як пра­язд­жаю паўз паго­сты, кож­ным разам думаю – ляжы­ць біб­ліят­эка непра­чы­та­ных кніг… Дык давай­це паспе­ем, пабо­лей апі­шам нашы дні, нашых люд­зей, і гэта склад­зе бага­цей­шую гісто­рыю Беларусі. Можа, гэта наша з вамі самая галоў­ная задача.
Пра моладзь
Колькі тут сяд­зі­ць мала­дых люд­зей! Якія ў вас іскры­стыя вочы! Я вам зай­здрош­чу – вы можа­це ста­ць кім хоча­це, у вас яшчэ ўсё напе­рад­зе. Мне вель­мі хочац­ца, каб вы рэалі­за­валі­ся як люд­зі. Шукайце сябе, знайдзі­це сябе. Знайдзіце сваё ў жыц­ці. Калі вы такое знойдзе­це, яно буд­зе прык­мет­нае не толь­кі на ўсю Беларусь. Паспейце зра­бі­ць што-​небудзь. Жыццё такое карот­кае, такое малень­кае, адзін міг! Давайце спя­шац­ца, не адкла­д­ва­ць на заўт­ра. І тады паспеем
многае.
Пра Аўцюкі і аўцюкоўцаў
Нечакана для само­га сябе я ўзяў і адкрыў Аўцюкі і напі­саў сем кні­жак пра гэтую вёс­ку. Мы пра­вя­лі там ўжо сем Усебеларускіх фесты­ва­лей народ­на­га гума­ру, ства­ры­лі музей гума­ру. Спачатку я нават не задум­ваў­ся, збіраў гэтыя жар­ты і ўсё. А цяпер Акадэмія навук рас­таві­ла акц­эн­ты. Аказваецца, аўц­ю­коўскія жар­ты ўвед­зе­ны ў новы сучас­ны фальк­лор, гэта народ­ная муд­рас­ць! Гэтых люд­зей павін­на любі­ць, і тады яны табе адкро­юц­ца. Вось, напрыклад, я пытаў­ся ў іх аднойчы:
– Самагонку гоніце?
– Не.
– А прадаеце?
– Ага.
– А ў каго смачнейшая?
– У наша­га ўчастковага.
А вось як адка­заў мне адзін кала­сок (а ўсіх муж­чын у Аўцюках назы­ва­ю­ць калас­ка­мі, а жан­чын – калінкамі):
– А чаго ў цябе такое пуза?
– А гэта каб началь­ства бліз­ка не падходзіла.
Ці пра адну калін­ку мне расказалі:
– Раней Манька была дзеўка на ўсё сяло, а зараз ста­ла на ўсю печ…
Давайце смя­яц­ца, давай­це жар­та­ва­ць, давай­це жыць весе­ла, з радас­цю, бо нам выпа­ла шчас­це – бачы­ць гэты свет.
Пра жыц­цё
У жыц­ці павін­на быць мес­ца ўся­му: і харо­ша­му жар­ту, і сур’ёзнай раз­мо­ве, і роз­ду­му пра жыц­цё, і пава­гі адзін да адна­го, і цяр­плі­вас­ці. Як бы там ні было, мы на малень­кай пла­не­це, якая назы­ва­ец­ца Беларусь. Маленькі кава­ла­чак зям­лі, які ў нас ёсць, духоў­на бага­ты люд­зь­мі, пры­ро­дай, пры­га­жос­цю. Тут наша зям­ля, нашы карані, духоў­ная кры­ні­ца, якая дала не толь­кі Беларусі, але і све­ту мно­га карыс­ных люд­зей. Давайце буд­зем цані­ць кож­ны дзень жыц­ця, пом­ні­ць і збе­ра­га­ць нашу гісторыю.
Пра пра­цу і планы
Як я ўсё пас­пя­ваю? Сам ня ведаю. Галоўнае – пом­ні­ць, што ёсць уся­го толь­кі 24 гад­зі­ны. Калі гэта ўліч­ва­ешь, тады часу як бы болей ста­но­віц­ца. У гэтым год­зе я пішу аповесць-​казку “Грошык і таям­нічы кошык” у кож­ным нума­ры “Вясёлкі”. У “Бусі” – новым часо­пі­се для дашколь­нікаў – з Раісай Баравіковай мы вяд­зём аповесць-​казку “Пра Бусю, які жыве на Беларусі”. Паралельна з гэтым я пішу аповесць-​казку “Закаханы трэцяк­лас­нік”. Кожны дзень пішу “ўліп­ку”, гэта я на сваю гала­ву паа­бя­цаў, калі свя­тка­валі Новы год. Што можа напі­са­ць Ул.Ліпскі? Уліпкі. І я ўліп. Я не пра­пус­ціў нівод­на­га дня. Ведаеце, гэта вель­мі скла­да­на – азір­нуц­ца на све­жа­пра­жы­ты дзень. Вось сёняш­няя ўліп­ка аба­вяз­ко­ва буд­зе пры­све­ча­ная Рэчыцы. А яшчэ збі­раю мат­э­ры­ял, і ўжо шмат назбіраў, для гіста­рыч­на­га рама­на пра цара Дзмітрыя і яго цары­цу Марыну. Гэта ціка­вей­шая гісто­рыя, тут ёсць вель­мі ціка­вы бела­рус­кі след. У дад­а­так да ўся­го ўсю­ды хочац­ца пабы­ць. У гэтым год­зе я высту­піў 57 разоў у роз­ных гара­дах і вёс­ках. Быў у Беластоку, Маскве, цяпер рых­ту­ец­ца паезд­ка ў Талін. Пісьменнік не паві­нен сяд­зе­ць на адным мес­цы, інакш што ён напі­ша? Будзем адпа­чы­ва­ць пасля.

Святлана Трунеўская