«Культурнай сталіцай года» ў 2024 годзе стануць Бялынічы
У 2024 годзе статус «Культурная сталіца года» будзе прысвоены Бялынічам. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У 2023 годзе Міністэрства культуры разгледзела заяўкі і матэрыялы прэзентацый аб наданні статусу «Культурная сталіца года» такім гарадам, як Камянец, Глыбокае, Мазыр, Свіслач і Бялынічы. Па выніках калегіі ведамства было прынята рашэнне прысвоіць статус «Культурнай сталіцы года» ў 2024 годзе Бялынічам.
Як расказала начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч, статус «Культурная сталіца года» прысвойваецца на аснове пэўных крытэрыяў. «У нас у пастанове прапісаны крытэрыі. Яны звязаны з праводзімай работай у рамках культурнай асветы насельніцтва. Акрамя таго, важна наяўнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы. Увага ўдзялялася і рабоце з гісторыка-культурнай спадчынай, якая праводзіцца ў тым ці іншым горадзе. Для ўсіх удзельнікаў крытэрыі былі аднолькавыя. Члены калегіі атрымалі ацэначныя лісты, і падліковая камісія на аснове тайнага галасавання падвяла вынікі», — сказала Ірына Карповіч.
Яна дадала, што гэта мерапрыемства праводзіцца ўжо