На чте­ние: 0.0 mintue

Клуб “Жывіца” ўжо добра вядо­мы нашым чыта­чам. Амаль што­ме­сяц там лад­зяц­ца роз­ныя веча­ры­ны, на якіх удзель­нікі клу­ба дэман­стру­ю­ць свае тален­ты, він­шу­ю­ць са свя­та­мі, весе­ла бавя­ць час.
20 ліста­па­да ў Рэчыцкім гарад­скім пала­цы куль­ту­ры адбы­ло­ся яшчэ адно мера­пры­ем­ства, пры­све­ча­нае самай папу­ляр­най бела­рус­кай гарод­ніне – бульбе.
– Кожны ўдзель­нік клу­ба пры­га­та­ваў сваю стра­ву, і кож­ная была пры­го­жа аздоб­ле­на і вель­мі смач­ная, – рас­ка­за­ла акты­ў­ная “жыві­чан­ка” Алена Карабанёва. – Журы прый­ш­ло­ся нялёг­ка, калі патр­эб­на было вылучы­ць леп­шую страву.

Але на свя­це не толь­кі елі.
– Паэты чыталі свае вер­шы пра буль­бач­ку, – рас­па­вя­ла Алена, – салі­сты групы “Здравіца і сям’я” выкон­валі цудоў­ныя пес­ні, Вольга Сафановіч і Саша Захарава дэфіліра­валі ў бела­рус­кіх народ­ных стро­ях, якія пашы­ла Зоя Мікалаеўна Сафановіч. Варвара Сенюкова прас­пя­ва­ла пес­ню “О побед­ной той весне” і павін­ша­ва­ла ўсіх з Днём вызва­лен­ня Рэчыцы, а нашыя дзяў­ча­ты яскра­ва стан­чы­лі бела­рус­кія танцы.

На свя­це былі і дзе­ці вай­ны, якія ўспа­мі­налі, як яны гала­далі пад­час вай­ны, як елі гні­лую буль­бу, дзя­ку­ю­чы якой здо­лелі выжыць.
А напры­кан­цы свя­та яго ўдзель­ні­кам нада­валі тыту­лы. Званне “Бульбачыха-​2016” атры­ма­ла Зінаіда Рыгораўна Антоненка. “Бульбашом-​2016” ёй да пары быў прызна­ча­ны рыцар бегу Іван Аляксандравіч Мажэеў. Лепшай у кон­кур­се “Стравы нашых прод­каў” ста­ла Ірына Царанок, а ў кон­кур­се “Смаката” – Галіна Іванаўна Казак. “Майстрам буль­бя­ных страў” была прызна­ча­на Зінаіда Сяргееўна Іванова, а “Майстрам буль­бя­ных спраў” – Людміла Іваннікава. Лепшымі паэтамі-​бульбянікамі сталі Галіна Левіна, Алена Карабанёва і Ніна Шупікава.

Приходите в «Живицу», друзья,
С нами петь, тан­це­вать, веселиться!
Вы пой­ме­те, что это не зря,
Что не зря суще­ству­ет «Живица»! –

гэты­мі рад­ка­мі Алена Карабанёва заклі­кае ўсіх рэчы­чан далу­чац­ца да дзей­на­сці клу­ба “Жывіца”.

Святлана Палонская

admin
Author: admin