На чте­ние: 0.3 mintue

З 1 сакавіка тэле­ка­нал «Беларусь 3» пачы­нае выход­зі­ць у новым афарм­лен­ні. За асно­ву для рас­пра­цоўкі музыч­най і гра­фіч­най «упа­коўкі» кана­ла быў узя­ты сло­ган «Беларусь 3» — тэле­ка­нал сапраўд­ных каштоўнасцей!».

З улі­кам гэта­га пад­біра­ла­ся гра­фіка, музы­ка і ілюстра­цыі. Істотныя змя­нен­ні адбы­лі­ся і ў дзі­ця­чай пра­гра­ме «Дабраранак», якая так­са­ма выйдзе ў эфір у абноў­ле­ным варыянце.

У якас­ці музыч­на­га афарм­лен­ня быў абра­ны твор чэш­ска­га кам­пазіта­ра Яна Ладзіслава Дусека Piano Concerto in F Major op.17. Цікава, што гэтую кам­пазі­цыю Ян Ладзіслаў, які пра­ца­ваў па ўсёй Еўропе, ства­рыў менавіта на тэры­то­рыі нашай краіны.

Варта адзна­чы­ць, што для ствар­эн­ня музыч­ных заста­вак выка­ры­ста­ны выключ­на жывы гук. Запіс пра­ход­зіў у сту­дыі гука­за­пі­су Дома радыё Белтэлерадыёкампаніі пры ўдзе­ле аркест­ра мала­дых музы­каў Young Kamerata. За пра­ц­эс пад­рых­тоўкі запі­су, ствар­эн­ня аркест­роўкі і дыры­жы­ра­ванне адказ­ваў музы­ка і кам­пазітар Мікіта Найдзёнаў.

Абнаўленне ілюстра­цый­на­га рада адбы­ло­ся пад кіраўніцтвам дызай­не­ра тэле­ка­на­ла Кацярыны Вусік. Так, у якас­ці ілюстра­цый выка­ры­ста­ны рэпра­дук­цыі кар­цін вядо­мых выхадцаў з Беларусі — Марка Шагала і Івана Хруцкага, фота­здым­кі з пра­ек­та Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Скарбы Беларусі», гра­вю­ры з Бібліі Францыска Скарыны, амвон з Гродзенскага кас­цё­ла і іншыя тво­ры, якія ўва­саб­ля­ю­ць зна­ка­выя мяс­ці­ны нашай краіны.

Яркім прыкла­дам, дзе знач­ныя змя­нен­ні адбы­лі­ся не толь­кі ў афарм­лен­ні, ста­ла дзі­ця­чая пра­гра­ма «Дабраранак».

З пер­ша­га дня вяс­ны галоў­ныя героі Кася і Лесік апы­нуц­ца ў новай сту­дыі. Усімі любі­мыя зай­цы буду­ць пачы­на­ць кож­ны дзень з малень­ка­га сва­воль­ства: рас­кід­ва­ць па ўсёй прас­то­ры розна­ка­ля­ро­выя, чарад­зей­ныя шары. Яркі і вясё­лы пач­а­так пра­гра­мы дапа­мо­жа малень­кім гле­да­чам заў­се­ды пра­чы­нац­ца ў доб­рым настроі.

А дапа­ма­га­ць Касі і Лесіку буду­ць 4 новыя вядучыя — малень­кія хлоп­чы­кі і дзяўчын­кі, якія прай­шлі сур’ёзны кастынг на гэтую адказ­ную ролю.

Знаёмцеся: Аня Дзядзюля, вучані­ца 4 «Б» кла­са СШ № 71 г. Мінска, дзяўчынка-​весялушка, якая піша вер­шы і смеш­ныя гісто­рыі і ўжо з’яўляецца пера­мож­цай кон­кур­саў дэк­ла­ма­та­раў. Аня вель­мі любі­ць жывел, таму разам з ёй жыву­ць дзве кош­кі і кот.

Супрацьлегласць Ані — Варвара Саскавец, якая вучыц­ца ў 4 «А» кла­се сталіч­най СШ № 167, — асо­ба сур’ёзная, начы­та­ная, а яшчэ выдат­ні­ца, якая добра вало­дае англій­с­кай мовай і выву­чае польскую.

Што тычыц­ца хлоп­чы­каў, то Іллю Чудука, вуч­ня 4 «Б» кла­са мін­с­кай гім­на­зіі № 56 клі­чу­ць хлопчыкам-​рухам. Ён заха­п­ля­ец­ца фут­бо­лам, мае ўнікаль­ную памя­ць, добра іграе на гіта­ры і бара­ба­нах, а так­са­ма любі­ць фан­та­стыч­ныя апавяданні.

Яшчэ адзін малень­кі вядучы «Дабраранка» — Іван Касцюкевіч. Хлопчык наву­ча­ец­ца ў 6 «Б» кла­се гім­на­зіі № 3 г. Мінска. Іван — нату­ра твор­чая, іграе на гіта­ры і клар­не­це, зай­ма­ец­ца спар­ты­ў­ным ары­ен­та­ван­нем, а так­са­ма з’яўляецца рэжы­сё­рам школь­на­га тэатра.

Дарэчы, у кастын­гу малень­кіх вядучых для «Дабраранка» пры­ня­лі ўдзел звыш 75 чала­век з роз­ных кут­коў краі­ны. Асноўнымі крыт­э­ры­я­мі адбо­ру былі арганіч­на­сць, харыз­ма­тыч­на­сць і веданне бела­рус­кай мовы.

Аўтары пра­гра­мы абя­ца­ю­ць, што новыя выпускі «Дабраранка», як і раней, буду­ць зара­джа­ць малень­кіх тэлег­ле­да­чоў пазіты­вам і доб­рым настро­ем на ўвесь дзень.

Источник: Пресс-​служба Белтелерадиокомпании

Televid
Author: Televid