На чте­ние: 0.15 mintue

Яндэкс запі­саў для Алісы каз­кі на бела­рус­кай мове.

Укладваючы дзі­ця спа­ць, мож­на папрасі­ць: «Алиса, поставь сказ­ку от Лявона Вольского» — і пас­лу­ха­ць народ­ную каз­ку «Баран бок абадран» у выка­нан­ні вядо­ма­га музыкі.

Акрамя «Барана» ў рэпер­ту­а­ры Алісы ёсць каз­ка «Сляпы, глухі і бяз­но­гі» ў вер­сіі Русі з пра­ек­та Shuma і «Піліпка-​сынок»: музы­кі з гур­та NaviBand запі­салі яе дуэ­там. Усе арты­сты самі выбралі гісто­рыі, якія да іх блі­ж­эй, і пра­чы­талі так, як чыталі б улас­ным дзецям.

«Казкі Алісы слу­ха­ю­ць усёй сям’ёй, а нека­то­рыя даро­слыя любя­ць іх нават больш, чым дзе­ці, — кажа дыр­эк­тар па развіц­ці Яндэкса ў Беларусі Яўген Лашкевіч. — Народныя каз­кі рас­каз­ва­ю­ць пра ўза­е­ма­да­па­мо­гу, сме­лас­ць, даб­ры­ню, спра­вяд­лі­вас­ць — і мы вель­мі рады, што цяпер у Беларусі іх буду­ць слу­ха­ць на род­най мове».

Паслухаць каз­кі па-​беларуску мож­на ў разум­ных калон­ках Яндэкса: Станцыі і Станцыі Міні, а так­са­ма ў дадат­ку Яндэкс для iOS і Android, у браў­зе­ры, наві­га­та­ры і іншых пры­ла­дах і дадат­ках Яндэкса, дзе ёсць Аліса. Разам з бела­рус­кі­мі Аліса ведае больш за сот­ню казак на рус­кай мове. Некаторыя з іх рас­каз­ва­ю­ць расій­скія зор­кі: Алёна Далецкая, Таццяна Лазарава, Антон Камолаў ды іншыя.

Крыніца: TVnews

Televid
Author: Televid