На чте­ние: 0.1 mintue

Гэты дзень з’яў­ля­ец­ца двац­ца­ць пятым па гры­га­ры­ян­скім кален­да­ры, таму да кан­ца года заста­ло­ся 340 дзён.

Сёння адзна­ча­ец­ца Дзень студ­эн­та. Якія яшчэ пад­зеі адбы­лі­ся 25 студ­зе­ня і чым азна­ме­на­ва­ны гэты дзень у народ­ным кален­да­ры, чытай­це ў спраў­цы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 студзеня

  • У 1323 год­зе князь Гедымін у пас­лан­ні да гра­мад­зян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў свяш­ч­эн­нікаў, рыца­раў і рамес­нікаў у ВКЛ.
  • У 1924 год­зе ў Вільнюсе рас­па­ча­ла­ся Беларуская канферэнцыя.
  • У 1972 год­зе мільён­ны жыхар нарад­зіў­ся ў Мінску.
  • У 1990 год­зе быў ство­ра­ны Лельчыцкі кра­яз­наўчы музей.
  • У 1992 год­зе Беларусь уста­наві­ла дыпла­ма­тыч­ныя адно­сі­ны з Францыяй.
  • У 1995 год­зе Беларусь уста­наві­ла дыпла­ма­тыч­ныя адно­сі­ны з Камбоджай.

Хто нарадзіўся 25 студзеня

  • 1804 год: Антон Адынец, паэт, перак­лад­чык, мему­а­рыст, выдавец.
  • 1869 год: Адам Гурыновіч, бела­рус­кі паэт.
  • 1903 год: Любоў Мазалеўская, бела­рус­кая актры­са, рэжы­сёр, педагог.
  • 1955 год: Аляксандр Лакотка, бела­рус­кі архіт­эк­тар, гісто­рык архіт­эк­ту­ры, этнограф.

Таксама сён­ня нарад­зілі­ся англій­скі хімік, фізік і філо­саф Роберт Бойль, шат­ланд­скі паэт Роберт Бёрнс, англій­скі пісь­мен­нік Уільям Сомерсет Моэм, англій­ская пісь­мен­ні­ца Вірджынія Вульф і рус­кі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.

25 студзеня ў народным календары

Сёння пра­васлаў­ныя вер­нікі шану­ю­ць памя­ць пакут­ні­цы Таццяны Рымскай.

25 студ­зе­ня так­са­ма назы­ва­ю­ць Таццянін дзень, і адзна­ча­ю­ць у яго свя­та студ­энцтва. Першапачаткова свя­та ўзнік­ла як дзень нара­дж­эн­ня Маскоўскага ўнівер­сіт­эта, але з цягам часу яно перат­ва­ры­ла­ся ў свя­та ўсіх студ­эн­таў, якое з зада­валь­нен­нем адзна­ча­ю­ць і ў Беларусі.

У наро­дзе пры­ня­та было на Таццянін дзень пячы кара­вай у выгляд­зе соней­ка. Займаліся гэтым стар­эй­шыя жан­чы­ны ў сям’і. Так яны заклікалі вяс­ну і гналі маразы.

Калі ў гэты дзень сонеч­на, птуш­кі пры­ля­ця­ць рана і вяс­на буд­зе цёп­лая. Вялікія гур­бы 25 студ­зе­ня пра­дра­ка­ю­ць доб­ры ўраджай.

Крыніца мат­э­ры­я­лу: Sputnik Беларусь

Televid
Author: Televid