На чте­ние: 0.39 mintue

Прыгожая сукен­ка здоль­на палеп­шы­ць настрой, нават пад­ня­ць сама­ац­эн­ку, выкліка­ць да жан­чы­ны ціка­вас­ць, ста­ць „выра­та­валь­ным колам“ пас­ля растання.

Праўда, абліч­ча нашай сучас­ні­цы ўжо скла­да­на ўяві­ць без рэчаў, запа­зы­ча­ных з муж­чын­ска­га гар­д­эро­ба. Але прад­стаўні­цы пры­го­жай пало­вы чала­вецтва ў сва­ёй боль­шас­ці не адмаў­ля­юц­ца ад тра­ды­цый­на жано­ча­га адзення.

Як у неаб­сяж­ным моры рэчаў знай­с­ці „сваю“ сукен­ку, рэдак­цыі газе­ты «Звязда» рас­ка­за­ла дызай­нер, магістр мастацтва­з­наўства, стар­шы выклад­чык кафед­ры дызай­ну моды факульт­эта сацы­я­куль­тур­ных камуніка­цый БДУ Марына Машэда.

— На што вар­та звяр­та­ць ува­гу пры выба­ры сукенкі?

— Сукенкі, якая б падыш­ла ўсім жан­чы­нам без выклю­ч­эн­ня, у пры­ро­дзе няма, — пера­ка­на­ная Марына Машэда. — Нават „малень­кая чор­ная“, шэд­эўр Шанэль, не на ўсіх фігу­рах буд­зе гляд­зец­ца эфект­на. Але ў гар­д­эро­бе кож­най жан­чы­ны, бяс­спр­эч­на, павін­на быць сукен­ка, якая адпа­вя­дае яе коле­ра­ты­пу, выдат­на сяд­зі­ць і здоль­на выручы­ць у любой жыц­цё­вай сіту­а­цыі. Пры выба­ры гэта­га прад­ме­та гар­д­эро­ба трэ­ба кіра­вац­ца не столь­кі мод­ны­мі трэн­да­мі, коль­кі тым, куды мы пла­ну­ем сукен­ку апра­на­ць (на рабо­ту, у тэатр, на шпа­цыр у парк і г. д.), і асаб­лі­вас­ця­мі скла­ду свай­го цела.

Адрозніваюць 5 тыпаў жано­чай фігуры:

  • «Прамавугольнік». Пры такім тыпе фігу­ры лепш рабі­ць акц­энт на гар­лавіне, рука­вах, паэкс­пе­ры­мен­та­ва­ць з аб’ёмам уні­зе, абра­ць мад­эль з вала­на­мі або фаль­бо­на­мі. Асаблівую ўва­гу трэ­ба звяр­ну­ць на сукен­кі з асі­мет­рыч­ным кро­ем і тако­га кштал­ту малюн­кам. Субтыльным жан­чы­нам, каб візу­аль­на павя­лічы­ць сцё­г­ны і ства­ры­ць ілюзію таліі, мож­на ска­ры­стац­ца баскай.
  • «Кола». Уладальніцам такой фігу­ры нель­га яе абця­г­ва­ць. Рэкамендуецца выбіра­ць мад­элі больш сва­бод­ныя, якія ства­ра­ю­ць эфект строй­на­сці. Звярніце ўва­гу на сукен­кі А‑падобнага сілу­эта. Выпраўляюць неда­хо­пы такіх фігур адна­тон­ныя сукен­кі, сукенкі-​кашулі, мад­элі асі­мет­рыч­на­га крою, а так­са­ма тыя, дзе талія зна­ход­зіц­ца ніж­эй або выш­эй фізія­ла­гіч­най лініі.
  • «Трохкутнік». Зрабіць такую фігу­ру больш гар­маніч­най мож­на, дадаў­шы больш аб’ёму ў верх­нюю част­ку. Для ствар­эн­ня больш выразнай пле­ча­вой лініі выка­ры­стоў­вай­це пад­плеч­нікі або пад­бірай­це сукен­кі з аб’ёмным рука­вом. Аблічча такой дамы візу­аль­на ўраў­на­ва­жы­ць сукен­ка са свет­лым вер­хам і больш цём­ным нізам.
  • «Перавернуты трох­кут­нік». Пры вуз­кіх сцё­г­нах і шыро­кіх пля­чах трэ­ба выбіра­ць мад­элі, якія дада­ду­ць аб’ёму нізу. Аддайце пера­ва­гу сукен­кам, у якіх верх больш цём­ны, чым ніз. Для візу­аль­на­га зву­ж­эн­ня пляч­эй рука­вы павін­ны быць глад­кі­мі, мяк­кі­мі. Візуальна павя­лічы­ць сцё­г­ны дапа­мо­жа бас­ка. Добра гляд­зяц­ца на такіх фігу­рах сукенкі-​кашулі, сукен­кі А‑сілуэта.
  • «Пясочны гад­зін­нік». Такая фігу­ра сён­ня на піку папу­ляр­на­сці. Талію мож­на пад­кр­эс­лі­ць, але важ­на не пераб­ра­ць. Часта дзяў­ча­ты, ула­даль­ні­цы апе­тыт­ных фор­маў, залішне сябе пера­ця­г­ва­ю­ць, і ўва­гу пры­ця­г­вае не столь­кі талія, коль­кі шыро­кія сцё­г­ны і пыш­ныя грудзі.

Даўжыня сукенкі: дзе „спыніцца“

Многія бела­рус­кі імкнуц­ца візу­аль­на дада­ць крыху росту, выцяг­ну­ць фігу­ру. Сучасны трэнд на мак­сі пада­хвоч­вае звяр­ну­ць ува­гу на доў­гія сукен­кі. Актуальныя цяпер раз­р­э­зы (спе­ра­ду, па баках, зза­ду) робя­ць такія мад­элі вель­мі жаноц­кі­мі і досы­ць прак­тыч­ны­мі. Калі мак­сі ўжо ёсць у вашым гар­д­эро­бе, лепш выбіра­ць сукен­ку даў­жы­нёй крыху ніж­эй кале­на або да мес­ца зву­ж­эн­ня ікра­нож­най мыш­цы. Мадэлі даў­жы­нёй па кале­на візу­аль­на каро­ця­ць постаць.

Аматаркам міні раі­ла б „дацяг­ну­ць“ даў­жы­ню хоць бы да сяр­эд­зі­ны сцяг­на. У гэтых выпад­ках для балан­су візу­аль­на­га ўспры­ман­ня фігу­ры лепш „закры­ць“ верх, рукі. Пры адкры­тай спіне не трэ­ба выра­заў спе­ра­ду. І наа­д­ва­рот. Што да міні, іх часта могу­ць даз­волі­ць сабе толь­кі мала­дыя жан­чы­ны са строй­ны­мі нага­мі. На ста­лых дамах карот­кія сукен­кі рэд­ка гляд­зяц­ца гарманічна.

Хаваем недахопы

— У рэаль­най прак­ты­цы я не сустра­ка­ла ўла­даль­ніц ідэаль­ных пара­мет­раў „90—60—90“. Большасці жан­чын ёсць што сха­ва­ць або ўраў­на­ва­жы­ць, — адзна­чае Марына Машэда. — Жанчынам з паме­рам адзен­ня 50+ зусім не аба­вяз­ко­ва апра­нац­ца толь­кі ў чор­нае, карыч­не­вае, цёмна-​сіняе. На мой погляд, поў­ная жан­чы­на ў сукен­цы такіх „змроч­ных“ коле­раў выгля­дае гру­васт­ка. А вось мяк­кая свет­лая гама ства­рае ўра­жанне лёгкасці.

Шырокія мес­цы фігу­ры візу­аль­на памен­ша­ць нату­раль­ныя, цялес­ныя, няяр­кія адцен­ні, а вуз­кім і худым дада­ду­ць аб’ёму больш свет­лыя колеры.

Для гар­мані­за­цыі каржа­ка­ва­тай і поў­най фігу­ры лепш адмо­віц­ца ад „дзя­лен­няў“ на сек­та­ры, паз­бя­га­ць пая­соў, каке­так і г. д.

Візуальна „выцяг­ну­ць“ фігу­ру мож­на не толь­кі за кошт даў­жы­ні сукен­кі, але і дзя­ку­ю­чы малюн­ку на тканіне. У пры­ват­на­сці, дроб­на­му прын­ту. Вельмі раман­тыч­на і па-​жаноцку гляд­зяц­ца сукен­кі з віс­ко­зы, шоўку ў дроб­ныя кве­тач­кі, гаро­шак, сэр­цай­кі. Нават пры вялікіх груд­зях, сцё­г­нах такія мад­элі выгад­на гляд­зяц­ца на фігуры.

Візуальна дада­ю­ць строй­на­сці сукен­кі з канструктыўна-​дэкаратыўнымі або дэка­ра­ты­ў­ны­мі вер­ты­каль­ны­мі лінія­мі: плісэ, гоф­ры. Падобны эфект ства­рае і ткані­на ў вер­ты­каль­ную палос­ку. Аднак пры паме­рах 50+ не вар­та выбіра­ць сукен­кі ў шыро­кую і кан­трас­ную па коле­ры палоску.

Сталым жан­чы­нам лепш выбіра­ць сукен­ку з рука­вом — доў­гім, 7/​8 або 3/​4 — гэта даз­волі­ць сха­ва­ць узрос­та­выя зме­ны ў верх­няй част­цы рук.

Узрост жан­чы­ны часта выдае шыя, таму яе мож­на прых­а­ва­ць за кошт каўняра-​стойкі, упры­гож­ван­няў, хусткі.

Падкрэсліваем добрыя якасці

— Правільна заў­ва­жа­на: фран­цу­зы не хава­ю­ць неда­хо­пы — яны пад­кр­эс­лі­ва­ю­ць доб­рыя якас­ці. Кожнай жан­чыне трэ­ба звяр­та­ць ува­гу на свае плю­сы, на тое, што ў яе пры­го­жае, — кажа Марына Машэда. — Калі вам падаб­а­ец­ца ўлас­ная зона дэкальтэ, ста­рай­це­ся ўпры­го­жы­ць гэтую зону хустач­кай, кара­ля­мі, куло­нам. У вас тон­кія ары­ста­кра­тыч­ныя запяс­ці — абяры­це гад­зін­нік або бран­за­ле­ты, якія звер­ну­ць на сябе ўва­гу. Прыгожая лініяй пляч­эй — узмац­ні­це эфект з дапа­мо­гай аксе­су­а­раў, накінь­це на сукен­ку шаль.

Якія сукенкі папулярныя летам 2023-​га

Сукенкі-​кашулі. Універсальныя і прак­тыч­ныя. Дадатковыя дэталі — какет­ка, пояс, абш­эўкі, кіш­эні — даз­ва­ля­ю­ць скар­эк­та­ва­ць недахопы.

Сукенкі з запа­хам. Таксама могу­ць выгад­на пад­кр­эс­лі­ць доб­рыя якас­ці і сха­ва­ць неда­хо­пы. Каб не рабі­ць акц­энт на таліі, пера­носім завяз­ку на спі­ну, а калі хочам звяр­ну­ць на яе ўва­гу — пакі­да­ем спе­ра­ду. Розны верх такіх суке­нак, рука­вы рознай фор­мы даз­ва­ля­ю­ць кар­эк­ціра­ва­ць аб’ём.

У трэн­дзе цяпер сукенкі-​камбінацыі. Яны эфект­на спа­лу­ча­юц­ца з жаке­та­мі, аб’ёмнымі світ­эра­мі. Яны не павін­ны шчыль­на аблі­па­ць фігу­ру, таму ўла­даль­ні­цам пыш­ных фор­маў ад іх лепш адмовіцца.

Папулярнымі гэтым летам ста­но­вяц­ца сара­фа­ны. Жанчынам з шыро­кі­мі плячы­ма трэ­ба выбіра­ць мад­элі з шыро­кі­мі шлей­ка­мі, а вуз­кап­лечым — з больш тон­кі­мі. Пад сара­фан пры жадан­ні мож­на апра­ну­ць блуз­ку, кашу­лю, фут­бол­ку. Калі ж такое спа­луч­энне не падаб­а­ец­ца, то мож­на звер­ху накі­ну­ць палан­цін, балеро.

Источник мате­ри­а­ла: Газета «Звязда»

Televid
Author: Televid