На чте­ние: 0.16 mintue

Сярод нейл-​дызайнаў гэта­га лета як яркія і кід­кія фар­бы, так і далікатна-​пастэльная гама. Выбірайце на свой густ.

Улетку на вяр­шы­ню трэн­даў у ногце­вым дызайне звы­чай­на пады­ма­ец­ца Яе Вялікасць Яркасць. Не выклю­ч­энне і сезон 2023 года. Палітра коле­раў вель­мі шыро­кая і раз­на­стай­ная, а іх спа­луч­эн­ні незвы­чай­ныя: да прыкла­ду, ружо­вы пра­па­ну­ец­ца кам­бі­на­ва­ць з зялё­ным, жоўты — з фія­ле­та­вым. Можна зра­бі­ць розна­ка­ля­ро­вы манікюр, выка­ры­стоў­ва­ю­чы некаль­кі акту­аль­ных коле­раў адра­зу. І, вядо­ма, заў­сё­ды ў трэн­дзе заста­юц­ца класіч­ныя варыянты.

У стылі Барбі

Сапраўдны кара­леўскі колер гэта­га сезо­на — ружо­вы. Можна выбра­ць роз­ныя яго адцен­ні. Жаноцкі і дзёрз­кі, гэты колер напоўні­ць вас энер­гіяй і бад­зё­рас­цю. Жанчына, якая носі­ць такі манікюр, ведае сабе цану! Аматаркі адпа­вя­да­ць сусвет­ным мод­ным трэн­дам могу­ць звяр­ну­ць ува­гу на колер Viva Magenta, малінава-​чырвоны, колер 2023 года па вер­сіі экспертаў.

Клубнічнае марожанае і матча

Сярод наві­нак сезо­на сты­лі­сты назы­ва­ю­ць вары­ян­ты, якія нібы­та перабралі­ся на паз­но­гці з меню кафэ. Гэта манікюр коле­ру клуб­ніч­на­га маро­жа­на­га, які, як запэўні­ва­ю­ць, асвя­жы­ць у лет­нюю спя­ко­ту не горш за сам ласу­нак. Аматаркі экс­пе­ры­мен­та­ва­ць са сваім вобра­зам могу­ць пас­пра­ба­ва­ць адценне, якое нага­д­вае мат­ча — сорт зялё­на­га чаю, адкры­та­га тыся­ча­годдзе таму будый­скі­мі манахамі.

Загадка каралавага рыфа

Манікюр коле­ру кара­ла гляд­зіц­ца вель­мі стыль­на і па-​жаноцку. Гэта глы­бо­кае, насы­ча­нае адценне асвя­жы­ць ваша абліч­ча і надас­ць яму выраз­на­сці і загад­ка­вас­ці. У той жа час колер дастат­ко­ва стро­гі і падыд­зе жан­чы­нам любо­га ўзрос­ту і ста­ту­су. А прых­іль­ні­цы сме­лых б’юці-рашэнняў могу­ць гэтым летам кам­бі­на­ва­ць кара­ла­вы з бірузовым.

Лаванда, фіялка, бэз

Кветкавыя адцен­ні фія­ле­та­ва­га — цудоў­ны трэнд гэта­га лета. Высакародны стры­ма­ны колер рас­ка­жа пра вас як пра спа­кой­ную і ўпэў­не­ную ў сабе жан­чы­ну, а ў спя­кот­ны лет­ні дзень нага­дае пра вяч­эр­нюю пра­ха­ло­ду. Вытанчанасць манікю­ру ў адцен­нях лаван­ды, бэзу, фіял­кі не пад­ля­гае сум­нен­ню. А яго пера­ва­га ў тым, што гэты колер пады­ход­зі­ць для самых роз­ных нагод — як кажу­ць, і на бан­кет, і ў свет.

Блакітная хваля

Яшчэ адзін трэнд лета — зіхат­лі­вы колер бла­кіту, які нага­д­вае аб адпа­чын­ку на мар­скім узбяр­э­ж­жы. Нечаканай такую тэн­д­эн­цыю не наза­веш: мар­ская тэма­ты­ка сту­ка­ец­ца ў дзве­ры сало­наў манікю­ру, як праві­ла, у адпуск­ны сезон. Некаторыя дзяў­ча­ты любя­ць маля­ва­ць на паз­но­гцях сінія і белыя палос­кі, якія нага­д­ва­ю­ць цяльняшку.

Вытанчаны мінімалізм

Некаторыя жан­чы­ны адда­ю­ць пера­ва­гу вытан­ча­на­му міні­маліз­му. Ідэальна адпа­вя­дае гэта­му трэн­ду белы манікюр. Часам яго ўпры­гож­ва­ю­ць зола­там, малень­кі­мі кве­тач­ка­мі, што выгля­дае няз­мен­на дора­га і стыль­на. Белы ў спа­луч­эн­ні з бэжа­вым нага­дае яшчэ аб адным напоі — капучына.

Залатое сонца

Бананавы, цытры­на­вы — усе сонеч­ныя жыц­ця­ра­дас­ныя адцен­ні зараз акту­аль­ныя. Асабліва пры­ем­на насі­ць такі манікюр у горад­зе, калі няма маг­чы­мас­ці пай­с­ці ў адпа­чы­нак у лет­нія меся­цы. Жоўты колер у нейл-​дызайне даў­но перас­таў быць чым­сь­ці незвы­чай­ным, і ўсё ж не кож­ная дама абярэ такі манікюр. Кіруйцеся сваім густам.

Упрыгожванні

Сярод упры­гож­ван­няў для паз­но­гцяў, мод­ных у гэтым сезоне, — стра­зы, „кро­пель­кі вады“, бліскаўкі, зола­та, жам­чуж­ныя пацер­кі, раз­на­стай­ныя налепкі.

Агата СЛАВІНА

Источник мате­ри­а­ла: Газета «Звязда»

Televid
Author: Televid