Замест таблетак і мікстур беларусы карысталіся народнай сезоннай аптэкай: збіралі дзікарослыя расліны і гатавалі з іх смачныя стравы. Сакрэтамі продкаў дзеліцца этнограф Ларыса Мятлеўская.
Менавіта вясной востра адчуваецца недахоп вітамінаў. Нашы мудрыя продкі даўно заўважылі, што пакуль на градах пуста, многія агародныя расліны можна замяніць дзікарослымі, з якіх можна прыгатаваць вельмі смачныя стравы.
У агародзе на вёсцы пад плотам заўсёды расце крапіва, а побач з ёй і снітка. На градах вялікая колькасць зімовай цыбулі і часнаку, можна нашчапаць шчаўя, пятрушкі і мацярдушкі, а ў склепе ў добрай гаспадыні заўсёды знойдзецца бульба, морква і буракі. З дапамогай гэтых інгрыдыентаў можна прыгатаваць смачны і карысны сняданак.
Цудоўнае шчаўе
Шчаўё — цудоўная полівітамінная расліна. Асаблівую каштоўнасць мае ранняй вясной, калі не хапае вітамінаў. Па ўтрыманню вітаміна В1 расліна не мае сабе роўных сярод лісцявой гародніны. Дзякуючы высокаму ўтрыманню кіслот, вітаміны ў шчаўі добра захоўваюцца не толькі ў кансерваваным выглядзе, але і пры варцы. Ужываць у ежу варта толькі маладое лісце. Са шчаўя гатуюць супы, салаты, пюрэ, начынкі для пірагоў.
Шчаўе «Паздзіркоўскае»
Інгрыдыенты (на
- 900 г шчаўя
- 2 свежых агуркі або жменька агурочнага пустацвету
- 2 яйкі
- 120 г зялёнай цыбулі
- 4 ст лыжкі смятаны
- Соль па смаку
- Кроп
Як гатаваць:
Шчаўё памыць, парэзаць, зварыць у 2 літрах падсоленай вады, ахаладзіць. Дадаць дробна нарэзаныя агуркі, а калі іх няма, то цэлыя кветачкі агурочнага пустацвету, дробна пакрышанае пер’е зялёнай цыбулі. Асобна пакрышыць яйкі, кроп і пакласці іх кожнаму ў талерку разам са смятанай.

Шчаўе
Есці з хлебам або зваранай у мундзірах бульбай.
Суп са шчаўя
Інгрыдыенты:
- 400 г вэнджаных рэбраў
- 250 г шчаўя
- 150 г крапівы
- 150 г сніткі
- 2–3 бульбіны
- 1 морква
- 1 корань пятрушкі
- 1 яйка
- 4 ст лыжкі смятаны
- Соль па смаку
- 2 цыбуліны
Як гатаваць:
Рэбры або любое мяса на костачцы заліць халоднай вадой і зварыць з цыбуляй, морквай і пятрушкай. Калі вада закіпіць, зняць пену і варыць на слабым агні каля гадзіны. Затым працадзіць булён і дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, гатаваць яшчэ
Шчаўё, крапіву і снітку перабраць, памыць, пакрышыць і апусціць у булён, дадаць соль, уліць тонкім струменчыкам раскалочанае загадзя сырое яйцо і варыць яшчэ хвілін
Як нарыхтаваць шчаўе
Паколькі шчаўе перарастае вельмі хутка і калі пойдзе ў стрэлку, то ўжо перастае быць ядомым праз шчавелевую кіслату, гаспадыні імкнуцца назапасіць яго на зіму. У 19 стагоддзі лісце шчаўя не толькі салілі, але і сушылі.
«Маладую зеляніну сушаць вясной у цяні, разлажыўшы на абрусах. Захоўваюць у гаршках і скрынях, засланых паперай, і абавязкова ў сухім памяшканні. Такое шчаўе будзе лепшае, больш далікатнае, чым салёнае»,
раіла Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка знакамітай «Літоўскай гаспадыні».Паспрабуйце зрабіць, як раіць аўтарка «Літоўскай гаспадыні». Калі ж лянота сушыць і саліць, то можна замарозіць шчаўе ў лядоўні.
Крыніца: Sputnik Беларусь


