На чте­ние: 0.27 mintue

Што галоў­нае ў сонеч­ных аку­ля­рах? Колер лінз, мод­ная апра­ва? Калі вы дума­е­це так, то памы­ля­е­це­ся. У пер­шую чар­гу мэта гэта­га аксе­су­а­ра — аба­ро­на вач­эй ад шкод­на­га ўзд­зе­ян­ня ўльтрафіялету.

Прыйшло доў­га­ча­ка­нае лета, і мы з радас­цю выма­ем з шафы лёг­кія сукен­кі і баса­нож­кі. Абнаўляем запас сон­ца­а­хоў­ных крэ­маў, бо аб узд­зе­ян­ні дзён­на­га свя­ці­ла на ску­ру чулі ўсё. Не вар­та забы­ва­ць і аб такім далі­кат­ным, але бяс­кон­ца важ­ным для нас органе, як вочы. Абараніць іх ад УФ-​прамянёў змо­гу­ць толь­кі аку­ля­ры з правіль­на падабра­ны­мі харак­та­ры­сты­ка­мі оптыкі.

Для чаго яны патрэбныя?

Ці веда­е­це вы, што пад яркім сон­цам мож­на атры­ма­ць апёк рагаві­цы (фота­ке­ра­тыт)? І нават част­ко­ва стра­ці­ць зрок! Калі вам не давод­зіла­ся пас­ля дня на пля­жы, пра­вед­зе­на­га без сонеч­ных аку­ля­раў, адчу­ва­ць боль і „пясок“ у вачах, выціра­ць неча­ка­ныя слё­зы, то вам пашан­ца­ва­ла. Аднак праз­мер­ныя дозы УФ-​апраменьвання, якія вашы вочы атры­малі на пра­ця­гу жыц­ця, у ста­рас­ці могу­ць адбіц­ца на васт­ры­ні зро­ку, а ў най­гор­шым выпад­ку пры­вес­ці да ката­рак­ты. Агрэсіўнае сонеч­нае апра­мень­ванне часам ста­но­віц­ца пры­чы­най зла­я­кас­на­га новаўтвар­эн­ня на тон­кай ску­ры паве­каў. І калі лёг­кі загар для цела ўсё ж такі карыс­ны, то вачам узд­зе­янне ўль­тра­фія­ле­ту толь­кі шкодзіць.

Асабліва небяс­печ­ныя УФ-​прамяні на поўд­ні, дзе сон­ца інт­эн­сіў­нае і нават у хмар­нае надвор’е здоль­нае „даста­ць“ вашы вочы. Таму, збі­ра­ю­чы­ся на курорт, пакла­па­ці­це­ся аб правіль­най іх абароне.

Міфы і рэальнасць

Часам мож­на пачу­ць сцвяр­дж­энне, што шкля­ныя лін­зы нібы­та лепей за палі­мер­ныя аба­ра­ня­ю­ць вочы ад сон­ца. Афтальмолагі раз­вей­ва­ю­ць гэты міф. Справа зусім не ў мат­э­ры­я­ле, з яко­га зроб­ле­ны лін­зы, а ў катэ­го­рыі ўль­тра­фія­ле­та­ва­га філь­т­ра. Лінзы з полікар­ба­на­ту і іншых палі­ме­раў, забяс­пе­ча­ныя адмыс­ло­вы­мі філь­тра­мі, якія не пра­пус­ка­ю­ць небяс­печ­ныя для чала­ве­ка УФ-​прамяні, якраз ідэаль­на пады­ход­зя­ць для лет­ня­га сезо­на. Інфармацыю пра ўзро­вень аба­ро­ны мож­на пра­чы­та­ць на эты­кет­цы, якая прыкла­да­ец­ца да аку­ля­раў, або на завушніку.

Не ўсё прыгожае — бясшкоднае

Вы можа­це запяр­эчы­ць: да аку­ля­раў, якія пра­да­юц­ца вель­мі тан­на, час­цей за ўсё не прыкла­да­ец­ца нія­кай інфар­ма­цыі. Як бы пры­го­жа ні выгля­даў такі аксе­су­ар, у выпад­ку з агр­эс­іў­ным сон­цам ён не про­ста бес­ка­рыс­ны, а нават шкод­ны. Разбярэмся, чаму.

Прырода забяс­пе­чы­ла нашы вочы нату­раль­най аба­ро­най: на яркае свят­ло зрэн­ка рэа­гуе зву­ж­эн­нем, тым самым памян­ша­ю­чы плош­чу маг­чы­ма­га сонеч­на­га апё­ку. Калі вы над­зе­не­це аку­ля­ры, якія толь­кі іміту­ю­ць аба­ро­ну, ваша зрэн­ка адчуе ўяў­ную бяс­пе­ку і пашы­рыц­ца. А без­аба­рон­ная сят­чат­ка атры­мае больш сон­ца, чым калі вы ўво­гу­ле буд­зе­це без акуляраў.

Колер лінз мае значэнне?

Абсалютна не мае. Колер шкля­ных ці пла­сты­ка­вых лінз — пытанне ваша­га аса­біс­та­га густу і ўплы­вае толь­кі на тое, як вы ўспры­ма­е­це нава­коль­ны свет. Падабаюцца ружо­выя ці жоўтыя шкель­цы ў якас­ных аку­ля­рах? Насіце на зда­роўе. Лічыцца, што карыч­не­вы колер здоль­ны збе­раг­чы вочы ад стом­ле­на­сці, зялё­ны спры­яе рэлак­са­цыі. Шэрыя лін­зы даю­ць нату­раль­ную коле­ра­пе­ра­да­чу, таму іх рэка­мен­ду­ю­ць вадзіцелям.

Чорная кошка ў цёмным пакоі

І няхай вас не ўвод­зя­ць у зман прак­тыч­на чор­ныя лін­зы акуляраў-​падробак. Калі яны паз­баў­ле­ныя УФ-​фільтраў, то не толь­кі не аба­ро­ня­ць вашы вочы, але і нашкод­зя­ць, „ашу­каў­шы“ зрэн­ку. Насіць такія аку­ля­ры — усё роў­на што шука­ць у цём­ным пакоі чор­ную кош­ку, якой там няма.

А напаў­праз­ры­стыя лін­зы з патр­эб­ным тыпам філь­т­ра ад добра­сум­лен­на­га вытвор­цы ста­ну­ць над­зей­ным бар’е­рам на шля­ху немілас­эр­ных пра­мя­нёў свяціла.

У тропіках і гарадскіхджунглях

Калі вы сабралі­ся на паўд­нё­вы курорт, звяр­ні­це ўва­гу на аку­ля­ры, якія маю­ць лін­зы з паляры­за­цый­ным пакрыц­цём. Такі фільтр дастат­ко­ва над­зей­ны, ён не даз­волі­ць інт­эн­сіў­ным свет­ла­вым хва­лям тра­піч­ных шырот траў­міра­ва­ць вочы. Для лета ў горад­зе пады­ду­ць так зва­ныя „хаме­лео­ны“, лін­зы якіх маю­ць фота­хром­нае пакрыц­цё і могу­ць мяня­ць інт­эн­сіў­на­сць зацям­нен­ня ў залеж­на­сці ад таго, коль­кі свят­ла на іх падае.

Ад „авіятараў“ да класікі

Патрабаванні да апра­вы аку­ля­раў про­стыя: не быць занад­та цес­най ці, наа­д­ва­рот, занад­та сва­бод­най. Аддайце пера­ва­гу лёг­кай апра­ве, у цяж­кай вы хут­ка стоміцеся.

Практычная і даў­га­веч­ная апра­ва з пла­сты­ку. Стыльна гляд­зіц­ца металіч­ная. Што даты­чыц­ца дызай­ну, выбірай­це на свой густ. У трэн­дзе мад­элі класіч­ныя, спар­ты­ў­ныя, вінтажныя.

Паводле рэка­мен­да­цый сты­лістаў, выбі­ра­ю­чы аку­ля­ры, вар­та ары­ен­та­вац­ца на фор­му тва­ру. Калі пры­ро­да ўзна­га­ро­дзі­ла вас круг­лым або аваль­ным тва­рам, пады­ду­ць аку­ля­ры з выраз­ны­мі геа­мет­рыч­ны­мі лінія­мі, з заво­стра­ны­мі дага­ры кута­мі, тра­пе­цы­я­па­доб­ныя. Уладальнікам тва­раў квад­рат­най або прас­та­кут­най фор­мы пасу­ю­ць круг­лыя, аваль­ныя аку­ля­ры, аку­ля­ры авер­сайз або „авія­та­ры“.

Агата СЛАВІНА

Источник мате­ри­а­ла: Газета «Звязда»

Televid
Author: Televid